25 красавiка 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктарка дэпартамента жаночага баскетбола WNBA/FIBA: Алена стала тварам руху беларускіх спартоўцаў

1
Дырэктарка дэпартамента жаночага баскетбола WNBA/FIBA: Алена стала тварам руху беларускіх спартоўцаў
АЛЕНА ЛЕЎЧАНКА

Беларускую баскетбалістку падтрымліваюць на самым высокім узроўні.

Дырэктар дэпартамента жаночага баскетбола WNBA/FIBA Ціша Пенічэйру падтрымала арыштаваную на 15 дзён знакамітую беларускую баскетбалістку Алену Леўчанку, піша «Трыбуна».

«WNBPA падтрымлівае Алену Леўчанку, адну з самых вядомых баскетбалістак Беларусі і былую гульчыху WNBA (Atlanta Dream), якая была затрыманая за ажыццяўленне таго, што павінна быць усеагульным правам. За свабоду выказвання думкі і мірныя пратэсты.

Нягледзячы на яе папулярнасць як гульчыхі, а можа быць, менавіта з-за гэтага, 30 верасня Алену спынілі ў аэрапорце Менска, калі яна спрабавала пакінуць Беларусь для планавага лячэння і рэабілітацыі. Наколькі мы разумеем, праз некалькі гадзін пасля арышту яна была прысуджаная да 15 дзён турэмнага зняволення за ўдзел у масавых пратэстах у Беларусі, якія працягваюцца пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні.

Алена стала тварам руху беларускіх спартоўцаў, якія падтрымліваюць пратэстоўцаў. Яна адна з амаль 700 прадстаўніку спартыўнай грамадскасці, якія падпісалі адкрыты ліст супраць жорсткасці сілавікоў і заклікалі да расследавання збіцця і катаванняў пратэстоўцаў. Праз незаконны арышт Алены група спартоўцаў заклікае да агульнанацыянальнага байкоту ўсіх спартыўных мерапрыемстваў.

Мы працуем з міжнародным рухам гульцоў і экспэртамі на месцах, каб высветліць статус Алены і гарантаваць, што сусветная спартыўная супольнасць выкарыстоўвае свае вагары ціску для яе неадкладнага вызвалення і гарантый яе бяспекі.

Хай калектыўны голас чальцоў WNBPA і спартоўцаў з усяго свету накіруе магутны сігнал і пралье святло на гэтую несправядлівасць, каб (1) запатрабаваць вызвалення Алены і пакласці канец адміністрацыйным і крымінальным разборам, і (2) забяспечыць, каб яе не прымусілі маўчаць і яе актыўнасць не спынялі», - заявіла Пенічэйру.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках