25 красавiка 2024, Чацвер, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на тыдні

Якім будзе надвор'е на тыдні

Прагноз надвор'я па краіне на 7-9 кастрычніка.

7 кастрычніка варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, ва ўсходняй палове рэспублікі адаб'ецца ўплыў маларухомага атмасфернага фронту, піша сайт pogoda.by.

Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Ва ўсходняй палове дажджы, уначы месцамі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях навальніцы і моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7..+13°С, максімальная ўдзень +13..+19°С, на паўднёвым захадзе да +21°С.

8 кастрычніка варункі надвор'я вызначацьме актыўная франтальная сістэма, якая змяшчаецца з Украіны на тэрыторыю Беларусі. Чакаецца перавага хмарнага надвор'я. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі дажджы. Удзень месцамі моцныя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8..+14°С, максімальная ўдзень +12..+18°С.

9 кастрычніка (пятніца) уначы захаваецца ўплыў актыўнай франтальнай сістэмы, удзень тэрыторыя краіны ў асноўным апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі на ўсходзе надвор'е яшчэ будзе вызначаць атмасферны фронт. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Уначы на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, удзень на ўсходзе краіны дажджы, уначы месцамі моцныя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад +5°С на паўднёвым захадзе да +13°С на ўсходзе, максімальная ўдзень +12..+17°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках