25 красавiка 2024, Чацвер, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Святлана, мы вамі ганарымся»: суседзі падзякавалі шматразовай чэмпіёнцы Беларусі

3
«Святлана, мы вамі ганарымся»: суседзі падзякавалі шматразовай чэмпіёнцы Беларусі
Святлана Кудзеліч

Святлана Кудзеліч на знак пратэсту звольнілася з МНС.

Суседзі працягваюць дзякаваць спартоўцам, якія адкрыта выказваюць сваю пазіцыю пасля выбараў. Гэтым разам плакат з'явіўся на пад'ездзе шматразовай чэмпіёнкі Беларусі, срэбнай прызёркі чэмпіянату Еўропы, бягухі Святланы Кудзеліч, паведамляе «Трыбуна».

«Гэта Святлана Кудзеліч. Яна наша суседка [...]. У канцы верасня гэтага года была звольненая са службы ў МНС, бо падпісала адкрыты ліст спартоўцаў, які асуджае гвалт і фальсіфікацыі на выбарах.

Святлана, мы вамі ганарымся! Грамадзянская пазіцыя і салідарнасць - самае важнае, што ў нас сёння ёсць. Дзякуем!» - напісана на плакаце.

Нагадаем, Кудзеліч падпісала рапарт на звальненне з МНС, а цяпер баіцца за перспектывы ў камандзе Беларусі. «Шчыра скажу, разглядаю варыянт змены грамадзянства», - прызналася Кудзеліч у інтэрв'ю tut.by.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках