25 красавiка 2024, Чацвер, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Разанню загарэўся склад боепрыпасаў

34
Пад Разанню загарэўся склад боепрыпасаў
ФОТА: RUNEWS24

Ідзе эвакуацыя жыхароў 10 населеных пунктаў.

На складзе боепрыпасаў у Разанскай вобласці пачаўся пажар. Ідзе эвакуацыя жыхароў дзесяці населеных пунктаў, перакрытая федэральная траса, паведамляе ВВС.

Удзень у сераду ў сацыяльных сетках сталі распаўсюджвацца фота і відэа выбухаў ля былога вайсковага палігона пад Разанню. Неўзабаве ў прэс-службе Заходняй вайсковай акругі пацвердзілі інфармацыю пра пажар, удакладніўшы, што ўзгаранне адбылося на складзе боепрыпасаў.

«7 кастрычніка блізу 13:20 на тэрыторыі размешчанага ў лясістай мясцовасці склада захоўвання боепрыпасаў Заходняй вайсковай акругі непадалёк ад населенага пункта Жаўтухіна Разанскай вобласці адбылося ўзгаранне травы. Парывістым ветрам агонь перакінуўся на пляцоўку захоўвання артылерыйскіх боепрыпасаў», - паведамілі ў прэс-службе, падае Інтэрфакс.

Паводле інфармацыі вайскоўцаў, штатны пажарны разлік вайсковай часткі паспрабаваў патушыць агонь, «але спыніць узгаранне не ўдалося».

«Цяпер на тэхнічнай тэрыторыі вайсковай часткі адзначаюцца асобныя выбухі боепрыпасаў. Паводле дакладу з месца асабовы склад і грамадзянскі персанал эвакуяваныя. Пацярпелых няма», - гаворыцца ў паведамленні.

«Пагрозы найбліжэйшым населеным пунктам няма», - сцвярджаюць у прэс-службе.

Аднак у прэс-службе МНС Расеі Інтэрфаксу паведамілі, што ідзе эвакуацыя жыхароў навакольных населеных пунктаў. «Паводле папярэдняй інфармацыі, з 14 населеных пунктаў эвакуяваныя больш за 1 600 чалавек», - сказалі ў міністэрстве.

Акрамя таго, паводле звестак МНС, перакрыты рух па аўтамабільнай дарозе Р-22 «Каспій» - яна ідзе ад Масквы на Тамбоў і далей на поўдзень.

У МНС адзначылі, што на месца накіраваныя сілы і сродкі мясцовага пажарна-выратавальнага гарнізона і пажарны цягнік. У гатоўнасць таксама прыведзены самалёт Іл-76 МНС Расеі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках