19 красавiка 2024, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е да канца тыдня

Якім будзе надвор'е да канца тыдня

Прагноз надвор'я па Беларусі на 8 - 10 кастрычніка.

8 кастрычніка ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, па паўднёва-ўсходняй палове захаваецца ўплыў франтальнага падзелу, піша сайт pogoda.by.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы +7.. + 13°С, месцамі +3.. +6°С, удзень +14.. +19°С. Атмасферны ціск будзе расці.

9 кастрычніка ўначы і раніцай па ўсходняй палове, удзень ва ўсходніх раёнах захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, на астатняй частцы тэрыторыі краіны надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай пераважна па ўсходняй палове рэспублікі пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы. Удзень па ўсходзе кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы ад +3°С на захадзе да +13°С на ўсходзе рэспублікі, удзень +12.. +17°С.

10 кастрычніка надвор'е ў рэспубліцы ў асноўным будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы +3.. +9°С, месцамі да +11°С, удзень +12.. +18°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках