28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт «Ногу Свело!» выдаў кліп з кадрамі беларускіх пратэстаў

5
Гурт «Ногу Свело!» выдаў кліп з кадрамі беларускіх пратэстаў

Найбліжэйшым часам гурт дасць канцэрты ў Пецярбургу і Маскве.

Вядомы расейскі рок-гурт «Ногу Свело!» выдаў новы кліп «Маўчанне ягнят». У відэа з'яўляюцца кадры з дэманстрацый у Беларусі і Расеі за апошнія некалькі гадоў.

«Пякельныя падзеі адбываюцца хутчэй, чым мы паспяваем выдаваць свае песні, - сказаў лідэр суполкі Максім Пакроўскі. - Раней перад рэлізамі мы гаварылі пра тое, як пісалі песню, хто і як браў удзел у падрыхтоўцы відэа. І я не мог дабраць патрэбных слоў. Яны здаваліся банальнымі. Цяпер мы з настальгіяй успамінаем тыя часы, калі апавядалі ў прэс-рэлізах проста аб творчым працэсе».

Найбліжэйшым часам гурт дасць канцэрты ў Пецярбургу і Маскве - 19 і 20 лістапада адпаведна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках