19 красавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус: Еўракамісія падпісала кантракт на доступ да вакцыны з трэцяй кампаніяй

Каранавірус: Еўракамісія падпісала кантракт на доступ да вакцыны з трэцяй кампаніяй

Дамова дазволіць дзяржавам-сябрам ЕЗ закупляць вакцыны для 200 мільёнаў чалавек.

Сёння, 8 кастрычніка, Еўрапейская камісія зацвердзіла трэці кантракт з фармацэўтычнай кампаніяй Janssen Pharmaceutica NV, адной з фармацэўтычных кампаній Janssen Johnson&Johnson. Пра гэта паведамляецца на сайце ЕК.

У выпадку, калі вакцына будзе бяспечнай і эфектыўнай супраць COVID-19, дамова дазволіць дзяржавам-сябрам закупляць вакцыны для 200 мільёнаў чалавек. Акрамя таго будзе магчымасць закупіць вакцыны для дадатковых 200 мільёнаў чалавек.

Дзяржавы-сябры могуць таксама перадаць вакцыну краінам з нізкім і сярэднім узроўнем даходаў або перанакіраваць яе ў іншыя еўрапейскія краіны.

Камісія ўжо падпісала кантракт з AstraZeneca і Sanofi-GSK і завяршыла паспяховыя папярэднія перамовы з CureVac, BioNTech-Pfizer і Moderna.

Вакцына-кандыдат Janssen COVID-19 выкарыстоўвае тэхналагічную платформу AdVac, якая таксама выкарыстоўвалася для распрацоўкі і вытворчасці нядаўна ўхваленай Janssen вакцыны супраць Эболы і вакцын-кандыдатаў супраць віруса Зіка, РСВ (рэспіраторна-сінцытыяльны вірус чалавека) і ВІЧ. Вакцына-кандыдат ужо праходзіць III фазу клінічных выпрабаванняў.

Як адзначаецца, пастанова Еўракамісіі падтрымаць гэтую вакцыну заснаваная на надзейнай навуковай ацэнцы, выкарыстанай тэхналогіі, досведзе кампаніі ў распрацоўцы вакцын і яе вытворчых магутнасцях для паставак на ўсёй тэрыторыі ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках