25 красавiка 2024, Чацвер, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ўводзяць масачны рэжым

1
У Польшчы ўводзяць масачны рэжым
ФОТА: GETTY IMAGES

З 10 кастрычніка ў Польшчы трэба будзе насіць ахоўныя маскі ва ўсіх грамадскіх месцах.

Урад Польшчы ў сувязі з рэзкім ростам колькасці хворых на COVID-19 уводзіць у краіне масачны рэжым для ўсіх грамадскіх месцаў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, паведамляе Wiadomosci.

Масачны рэжым уводзіцца з 10 кастрычніка.

Прычынай гэтай пастановы з'яўляецца рэзкае павелічэнне колькасці заражэнняў каранавіруса ў краіне. За апошнія дні ў Польшчы пацвердзілі 4280 заражэнняў - гэта новы рэкорд.

«Да нас прыйшла другая хваля і мы павінны рашуча ёй супрацьстаяць», - сказаў Маравецкі, дадаўшы, што па ўсёй краіне будуць дзейнічаць правілы жоўтай зоны.

Прэм'ер Польшчы настойліва рэкамендаваў пажылым людзям не пакідаць дамы.

Маравецкі запэўніў, што сітуацыя з пункту гледжання наяўнасці колькасці ложкаў для пацыентаў бяспечная.

«У найбліжэйшыя дні колькасць наяўных ложкаў павялічыцца на некалькі тысяч», - сказаў ён.

Паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, у Польшчы афіцыйна пацверджана 111 599 выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 2867 чалавек 76 400 пацыентаў паправіліся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках