25 красавiка 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Скардзіна заступілася за звольненую фрыстайлістку Раманоўскую

7
Надзея Скардзіна заступілася за звольненую фрыстайлістку Раманоўскую
Надзея Скардзіна

Алімпійская чэмпіёнка ў біятлоне жорстка выказалася на адрас сістэмы.

Алімпійская чэмпіёнка ў біятлоне Надзея Скардзіна адрэагавала на рэзанансны загад, у выніку якога зборная ў фрыстайле рызыкуе страціць наймацнейшую спартоўку Аляксандру Раманоўскую, піша pressball.by.

- Афіцыйна Аляксандру звольнілі за прагулы. І са слоў Сашы, іх прычынай стала тое, што яна дапамагала бацьку, адвозіла яго ў лякарню на рэабілітацыю пасля інсульту. Калі тыя, хто адказвае за яе звальненне гэта ведалі, то гэта азначае - яны глыбока няшчасныя людзі. Мне іх шкада, таму што ім невядома, што такое любоў, спагада, павага, суперажыванне і гуманнасць, - абурылася Скардзіна.

Са слоў спартоўкі, людзям, якім чужыя асноўныя пачуцці гуманізму, немагчыма жыць у нармальным грамадстве, адчуваць сябе патрэбнымі, паўнавартасным і шчаслівым.

- Саша з'яўляецца найлепшай спартоўкай і выдатным чалавекам. Цяжка бачыць, разумець, што чалавек, які бараніў гонар краіны, і які мог бы рабіць гэта яшчэ не адзін год, абсалютна ёй не патрэбны... Дакладней, не патрэбны той структуры, якая яе звольніла. Краіне Саша акурат такі патрэбная! - падкрэсліла экс-біятланістка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках