29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру

5
Названы лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру

Пастанову прыняў сёння Нарвэжскі нобэлеўскі камітэт.

Лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру за 2020 год названая Сусветная харчовая праграма (World Food Programme (WFP), гуманітарная арганізацыя ААН, якая забяспечвае харчаваннем галодных па ўсім свеце. Адпаведную пастанову прыняў Нарвэжскі нобэлеўскі камітэт, чальцоў якога прызначае парламент Нарвэгіі, паведамляе РБК.

Згодна з пастановай, WFP атрымала ўзнагароду за «намаганні ў барацьбе з голадам, за ўклад, які яна зрабіла ў паляпшэнне ўмоў жыцця ў раёнах, закранутых канфліктамі, і за яе дзеянні ў якасці рухальнай сілы для прадухілення выкарыстання голаду ў якасці зброі ў войнах і канфліктах» .

«Узнагародай гэтага года Нарвэжскі Нобэлеўскі камітэт жадае звярнуць погляды свету на мільёны людзей, якія пакутуюць ад голаду ці сутыкаюцца з пагрозай голаду», - гаворыцца ў паведамленні камітэта.

У камітэце асабліва падкрэслілі, што пагроза голаду ў шэрагу рэгіёнаў узрасла ва ўмовах распаўсюджвання па свеце ў 2020 годзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

У мінулым годзе Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў прэм'ер-міністр Этыёпіі Абій Ахмед Алі «за намаганні ў дасягненню міру і міжнароднай кааперацыі, за рашучую ініцыятыву для развязання памежнага канфлікту з суседняй Эрытрэяй».

Сума Нобэлеўскай прэміі ў 2020 годзе павялічаная ў параўнанні з мінулым годам на 1 млн швэдскіх крон, да 10 млн швэдскіх крон ($1,12 млн).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках