19 красавiка 2024, Пятніца, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX і Пентагон пабудуюць звышхуткасную транспартную ракету

18
SpaceX і Пентагон пабудуюць звышхуткасную транспартную ракету
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: SPACEX

Новая ракета будзе здольная развіваць хуткасць да 12 000 км/г.

Аэракасмічная кампанія Ілана Маска SpaceX заключыла кантракт з войскам ЗША на стварэнне звышхуткаснай транспартнай ракеты. Новая ракета будзе здольная развіваць хуткасць да 12 000 км/г і перавозіць 80 тон грузаў, піша Business Insider.

Пры такой хуткасці ракета зможа даставіць груз у любы пункт свету за адну гадзіну, дадае выданне.

Першыя тэставыя выпрабаванні прататыпа ракеты пачнуцца ў 2021 годзе. У праекце таксама будзе ўдзельнічаць аэракасмічная кампанія Exploration Architecture Corporation.

На сённяшні дзень, ракета Falcon 9 здольная перавозіць 22 тоны грузаў, Falcon Heavy - 63 тоны. Касмічны карабель Crew Dragon-2, запушчаны на ракеце-носьбіце Falcon 9, на шляху да міжнароднай касмічнай станцыі развіў максімальную хуткасць у 28 000 км/г.

Максімальная хуткасць найбольш сучаснага транспартнага самалёта амерыканскага войска C-17 Globemaster - 900 км/г.

Будаўніцтва транспартнай ракеты - гэта ўжо трэці кантракт SрaceX з Пентагонам за апошнія некалькі месяцаў.

У пачатку кастрычніка кампанія Маска атрымала кантракт на $146 млн на стварэнне спадарожнікаў-сачэння. У жніўні SрaceX атрымала 40-працэнтную долю ў кантракце на запуск ракет Касмічных сіл ЗША.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках