24 красавiка 2024, Серада, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове праходзяць выбары прэзідэнта

1
У Малдове праходзяць выбары прэзідэнта

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць восем чалавек.

У Малдове 1 лістапада пачаліся прэзідэнцкія выбары. Пра гэта паведамляе выданне News Maker.

Грамадзяне будуць выбіраць кіраўніка дзяржавы з васьмі кандыдатаў: цяперашняга прэзідэнта Ігара Дадона, кандыдаты ад «Нашай партыі» Рэната Вусатага, кандыдата ад партыі «Шор» Віялеты Івановай, кандыдата ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Тудара Дэліў, кандыдата ад партыі «Дзеянне і салідарнасць» Маі Санду, кандыдата ад «Платформы Годнасць і праўда» Андрэя Нэстасе, кандыдата ад выбарчага блока Unirea Дорын Кіртаакэ і кандыдата ад Партыі нацыянальнага адзінства Актавіяна Цыку.

У краіне адкрыта 2004 участкі. Грамадзяне Малдовы, якія пражываюць за мяжой, таксама могуць узяць удзел у галасаванні - за мяжой адкрылі 139 участкаў.

Паводле звестак Асацыяцыі сацыёлагаў і дэмографаў Малдовы, самую вялікую падтрымку на выбарах мае Дадон - за яго гатовы галасаваць 30,9% апытаных, адзначае ZDG. 19,3% удзельнікаў апытання заявілі, што прагаласуюць за Санду, за ёй ідуць Нэстасе з 6,8% падтрымкі і Вусаты з 6,7%. Іванова набрала у апытанні 5,5%, за ёй ідуць Цыку (1,4%), Дэліў (1,3%) і Кіртаакэ (1,1%).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках