25 красавiка 2024, Чацвер, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўпершыню за 13 гадоў распрадае залаты запас

5
Расея ўпершыню за 13 гадоў распрадае залаты запас

Расейскае золата вывозіцца на экспарт на фоне недахопу валютных даходаў ад продажу нафты і газу.

Банк Расеі ўпершыню за 13 гадоў распрадае золата з рэзерваў.

Паводле вынікаў трэцяга квартала залаты запас ЦБ зменшыўся на 1,2 тоны, вынікае са звестак Сусветнай рады ў золаце (World Gold Council, WGC), паведамляе finanz.ru.

Паводле статыстыкі МВФ, ЦБ пазбавіўся ад зліткаў вагой у 400 тысяч унцый: на пачатак ліпеня ў расейскіх ЗВР было 73,94 млн унцый каштоўнага металу, а да пачатку кастрычніка - 73,9 млн.

Угоды адбыліся ў ліпені (на 100 тысяч унцый) і ў верасні (на 300 тысяч).

Расейскае золата вывозіцца на экспарт на фоне недахопу валютных даходаў ад продажу нафты і газу, аб'ём якіх у 2020 годзе знізіўся да мінімуму за 16 гадоў.

У красавіку ЦБ РФ абвясціў, што спыняе куплю золата ў рэзервы, а ўрад РФ пачаў выдаваць золатадабытчыкам генеральныя ліцэнзіі на экспарт, адкрываючы дзверы для вывазу ўсяго золата, што здабываецца ў краіне.

Вынікі з'явіліся неадкладна. Паводле вынікаў другога квартала за мяжу было прададзена 87 тон каштоўнага металу - амаль у 9 разоў больш, чым годам раней (10 тон).

У трэцім квартале прыток у Расею валюты ад продажу нафты абрынуўся на 51%, да 15,3 млрд даляраў, ад продажу нафтапрадуктаў - на 45%, да 8,7 млрд даляраў. Газавыя даходы ўпалі на 43%, да 4,6 млрд даляраў. Золата часткова кампенсуе гэты правал: яго экспарт прыносіць у краіну да 1,5 млрд даляраў у месяц, ацэньваюць аналітыкі Райффайзенбанка: амаль столькі ж эканоміка зарабляе на продажы газу.

Праз неабходнасць фінансаваць выдаткі на аднаўленне пасля пандэміі цэнтрабанкі свету ў трэцім квартале сталі чыстымі прадаўцамі золата ўпершыню з 2010 года, адзначае WGC: у суме яны рэалізавалі на 12,1 тоны больш, чым купілі.

Найбуйнейшым прадаўцом стаў Узбекістан, які пазбавіўся разам ад 34,9 тоны, або 10% залатога запасу.

На другім месцы была Турцыя, што перажывае востры валютны крызіс з адтокам капіталу, двухзначнай інфляцыяй і абвалам ліры да гістарычных мінімумаў. За ліпень-верасень турэцкі ЦБ скараціў рэзервы на 22,3 тоны (3,8%).

Акрамя таго, ад золата пазбаўляліся Таджыкістан (9,2 тоны), Філіпіны (7,8 тоны) і Манголія (2,4 тоны). Расея заняла ў спісе прадаўцоў 6-е месца.

Апошні раз ЦБ РФ прадаваў золата з ЗВР у першым квартале 2007 года (1,2 тоны). З тых часоў рэгулятар толькі папаўняў сховішчы, набываючы ў сярэднім па 20-30 тон за квартал, а затым падвоіў хуткасць ў 2014 годзе, калі анэксія Крыма выклікала шквал санкцый Захаду.

У 2018 годзе Расея выйшла на 6-е месца ў свеце па памеры залатога запасу, абагнаўшы Кітай, а ў 2020-м - ушчыльную наблізілася да Францыі, у якой у рэзервах 2,436 тысячы тон (супраць 2,298 тысячы тон у РФ).

Золата з'яўляецца «100-працэнтнай абаронай ад прававых і палітычных рызык», тлумачыў у жніўні першы намеснік старшыні ЦБ Дзмітрый Тулін: фізічныя зліткі немагчыма арыштаваць, як, напрыклад, валюту, трэць якой ЦБ захоўвае на дэпазітах у замежных банках, або каштоўных паперах, якія таксама ляжаць у дэпазітарыях за мяжой.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках