19 красавiка 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыве Беларусь!

11
Жыве Беларусь!

Мужнасцю беларусаў, якія выходзяць на акцыі пратэсту, сёння захапляецца свет.

Вядомы расейскі журналіст і дакументаліст Павел Селін звярнуўся да беларусаў напярэдадні Марша «Жыве Беларусь!», які пройдзе ў Менску ў нядзелю, 22 лістапада:

«Кожны дзень, калі я праглядаю навінавыя стужкі або бачу відэа таго, што адбываецца цяпер у Менску, я адчуваюць два вельмі моцныя пачуцці. Першае пачуццё - гэта пачуццё нейкага дзіўнага болю і гневу ад таго, што робяць лукашэнкаўскія карнікі з простымі людзьмі. З простымі людзьмі, якія выходзяць на мірны пратэст. Я ўпэўнены, рана ці позна кожны з гэтых карнікаў атрымае разам з фюрэрам тое, што яму належыць па заслугах, рана ці позна яны атрымаюць сваё.

Другое пачуццё, якое я маю - гэта пачуццё неверагоднага захаплення мужнасцю простых беларусаў, якія выходзяць на мірны пратэст, каб абараніць сваё меркаванне, свой пункт гледжання, дабіцца праўды і заявіць: «Лукашэнка, сыходзь!» Гэтыя людзі, я не ведаю, адкуль яны бяруць гэтую мужнасць, я не ведаю, адкуль у іх столькі адвагі і сілы духу. Але я ўпэўнены, менавіта цяпер нараджаецца той самы беларускі народ, пра які шмат гадоў гавораць. Вось зараз нараджаецца беларуская нацыя, у самым вялікім і самым высокім сэнсе гэтага слова.

Дарагія мае, трывання вам, стойкасці, мужнасці! Ведайце, мы на вас спадзяёмся. Вы - наш гонар! Мы глядзім на нас. Усе нармальныя людзі Расеі і ўсяго свету цяпер разам з вамі. Дыктатура не бывае вечнай. Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках