Тэхагляд байкатуюць 86% беларусаў
24- 20.11.2020, 16:00
- 26,607

Ні капейкі дыктатарскаму рэжыму!
У студзені-кастрычніку сёлета колькасць аўтамабіляў, якія прайшлі тэхагляд, скарацілася ў параўнанні з такім жа перыядам летась на 36,7 працэнта. Такія звесткі паведаміў УП «Белтэхагляд», піша tut.by.
Паводле афіцыйных звестак, за студзень-кастрычнік гэтага года выдадзена ўсяго 619 919 дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Гэта на 36,7% менш за аналагічны паказчык 2019 года, калі было выдадзена 979 620 дазволаў (1 150 208 дазволаў за ўвесь 2019 год). Адзначым, што, паводле звестак за 2019 год, у Беларусі было зарэгістравана 4 384 870 транспартных сродкаў.
Паступовае падзенне назіраецца з 2015 года. Нагадаем, што так званы дарожны падатак быў уведзены ў 2014 годзе і быў прывязаны да тэхагляду. Пакуль не заплацілі падатак, запаветны талон тэхагляду не атрымаеш. Гэта выклікала павольны, але стабільны спад колькасці аўтамабілістаў, якія праходзяць тэхагляд.

Паводле падлікаў УП «Белтэхагляд», на гэты момант усяго блізу 14 працэнтаў з агульнай колькасці зарэгістраваных транспартных сродкаў праходзіць тэхагляд. Яшчэ ў канцы лютага сёлета зваліся ацэначныя лічбы, паводле якіх без ТА ездзіць кожны другі аўтамабіль.
Нагадаем, аўтамабілістам ужо не першы раз абяцаюць, што дарожны падатак адвяжуць ад тэхагляду. Дыскусіі на гэтую тэму ідуць ужо некалькі гадоў.