19 красавiка 2024, Пятніца, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошні шанец для чыноўнікаў

28
Апошні шанец для чыноўнікаў

Часу засталося няшмат.

Мы ўсё роўна не спынімся, нават не спадзявайцеся на гэта. Пратэсты ў выглядзе маштабных маршаў і ў выглядзе партызанскіх акцый будуць доўжыцца да нашай канчатковай перамогі. Беларусы не скорацца. Калі паўстае ўся краіна – любая дыктатура нямоглая.

Наменклатуры, якая прадаўжае абслугоўваць нелегітымны і непрызнаны ў свеце рэжым Лукашэнкі, сёння варта сур'ёзна задумацца пра свой далейшы лёс. Часу засталося няшмат. Шанцаў – яшчэ менш.

Падтрымліваю прапанову, агучаную тэлеграм-каналам «Баста!», пра выклік шэрагу найвышэйшых чыноўнікаў на перамовы з народам у нядзелю, 22 лістапада, а 14-й, на плошчы Незалежнасці.

Я ведаю, што сёння ва ўладзе пануюць разброд і хістанні. Чыноўнікі розных рангаў жывуць з намі ў адной краіне, іх сваякі, сябры, суседзі ўдзельнічаюць у руху супраціву. Многія з іх зазнаюць астракізм за згодніцкую пазіцыю, іх пачынаюць ненавідзець іхнія ўласныя бацькі, жонкі і дзеці.

Дыктатару Лукашэнку сёння рэальна няма на каго абаперціся, калі ўласная прэс-сакратарка Эйсмант разам з кіраўніком Федэрацыі хакею Баскавым і баксёрам Шакутам павінны зачышчаць двары ад бел-чырвона-белых стужак.

Для вас, чыноўнікі, гэта можа стаць апошнім шанцам. Інакш сядзеце на адну лаву падсудных разам з Баскавым, Шакутам і Эйсмант або давядзецца ўцякаць з краіны куды вочы глядзяць.

Відавочна адно: гэты рэжым – банкрут, і ягонае падзенне – пытанне кароткага часу. Думайце, пастанаўляйце, дзейнічайце.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках