19 красавiка 2024, Пятніца, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія медыкі кінулі выклік Лукашэнку

16
Беларускія медыкі кінулі выклік Лукашэнку
АРХІЎНЫЯ ФОТА VITEBSK.BIZ

Людзі ў белых халатах знайшлі свой спосаб барацьбы з дыктатурай.

Беларускія лекары і медсёстры не маюць права страйкаваць, аднак, яны ўсё ж знайшлі спосаб выказаць свой пратэст супраць улады, піша польская Gazeta Wyborcza (пераклад - unian.net).

У Беларусі лекары, медсёстры і іншыя медработнікі ўважаюць, што ў іх няма іншага спосабу прымусіць улады пачуць іх, акрамя як пачаць масава звальняцца. Прычынай такога свайго рашэння яны называюць «беспрэцэдэнтную хлусню, бяспраўе і рэпрэсіі ў дачыненні да людзей з боку ўлады».

Абвестка пра масавае звальненне медыкаў была зроблена ў спецыяльнай групе «Белыя халаты» ў Telegram.

«Няма адчування больш панурага, чым бяссілле і бездапаможнасць. І адзінае, што мы можам зрабіць, - гэта звольніцца, таму што нам нельга страйкаваць», - гаворыцца ў абвестцы.

Згодна з Працоўным кодэксам Беларусі, грамадзяне маюць права на звальненне праз 30 дзён пасля паведамлення працадаўцу пра сваё рашэнне. Ці ж усё можа адбыцца хутчэй на згоду бакоў. На думку медыкаў, за гэты час адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі будзе мець шанец выканаць патрабаванні ўдзельнікаў пратэстаў, між іншым, правесці новыя выбары і спыніць прымяненне гвалту да дэманстрантаў. Пад абвесткай «Белых халатаў» падпісалася 5 тысяч медыкаў.

Людзям, якія з аб'ектыўных прычын не могуць зараз звольніцца, прапануюць пачаць так званы «італьянскі страйк» (фармальнае выкананне службовых абавязкаў). То бок лекары паводле такога сцэнару павінны «выпісваць бальнічныя і рэцэпты на аснове патрэб пацыента, а не фальшывай статыстыкі, лячыць пацыентаў стацыянарна так доўга, як таго патрабуе выздараўленне, а не так, як загадваюць зверху». Таксама медыкі павінны паведамляць толькі праўдзівыя звесткі.

З пачатку пратэстаў супраць Лукашэнкі 9 жніўня беларускія лекары падтрымліваюць дэманстрантаў як маральна, так і фізічна. На фоне эпідэміі каранавіруса, акрамя сваіх галоўных абавязкаў яны часта аказваюць медыцынскую дапамогу тым, каго збіла беларуская міліцыя.

А ўлічваючы складаныя ўмовы працы і сітуацыю ў краіне, медыкі і самі ўдзельнічалі ў пратэстах. 26 кастрычніка Святлана Ціханоўская заклікала да агульнанацыянальнага страйку. Медработнікі таксама ўзялі ў ім удзел, за што іх рэпрэсавалі ўлады і медыцынскае кіраўніцтва. У Беларусі колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам расце штодня. Але нягледзячы на гэта, лекараў звальняюць з працы, арыштоўваюць на вуліцах, б'юць і кідаюць у турмы. Супраць медыкаў таксама распачатыя крымінальныя і адміністрацыйныя справы.

15 лістапада ў час «традыцыйнага» нядзельнага маршу ў Менску АМАП затрымаў анколага і кандыдата медыцынскіх навук Паўла Маісеева, кіраўніка хірургічнага аддзялення Рэспубліканскага анкалагічнага цэнтра Андрэя Палуянчыка, анколага Яўгена Кузьміна. Апошні ў 2014 годзе атрымаў званне «Лекар года Рэспублікі Беларусь». Таксама пад арышт трапіў псіхіятр-нарколаг Віктар Сатсута. Лекараў арыштоўваюць таксама і ў іншых беларускіх гарадах.

16 лістапада з'явілася інфармацыя пра тое, што Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця» ня працягнуў супрацоўніцтва з Андрэем Вітушкам, якога ў Беларусі лічаць адным з найлепшых дзіцячых рэаніматолагаў у краіне. Яго затрымалі яшчэ ў жніўні. У знак салідарнасці калегі лекара ўжо некалькі дзён выходзяць на вуліцы на пратэсты з плакатамі і партрэтамі Вітушкі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках