19 красавiка 2024, Пятніца, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі інфляцыя ўдвая вышэйшая, чым ва Украіне, якая ваюе

8
У Беларусі інфляцыя ўдвая вышэйшая, чым ва Украіне, якая ваюе

Рэальныя лічбы могуць быць яшчэ большыя.

еларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені-кастрычніку 2020 года, сведчыць праведзены БелаПАН аналіз аператыўных звестак нацыянальных органаў статыстыкі, пішуць naviny.by.

За гэты перыяд кошты ў краіне павялічыліся на 5,36%. У першай тройцы Узбекістан (7,8%), Таджыкістан (7%) і Казахстан (5,5%).

Далей: Кыргызстан (5,3%), Расея (3,32%), Украіна (2,7%), Грузія (2,5%), Азербайджан (1,3%) і Літва (0,4%).

У Малдове цэны знізіліся на 0,09%, у Латвіі - на 0,2%, Эстоніі - на 0,9%, Арменіі - на 1%. Туркменістан звесткі традыцыйна не публікуе. У самаабвешчаным Прыднястроўі інфляцыя за дзесяць месяцаў склала 1,04%.

У кастрычніку спажывецкія кошты ў Беларусі павялічыліся на 0,59% - гэта сёмае месца пасля Кыргызстана (2,3%), Таджыкістана (1,8%), Узбекістана (1,4%), Украіны (1%), Грузіі (0,8%) і Казахстана (0,6%). У Арменіі яны выраслі на 0,5%, у Расеі - на 0,43%, Азербайджане - на 0,2%, Малдове - на 0,11%, Літве - на 0,1%. У Латвіі кошты не змяніліся (другі месяц запар), у Эстоніі - знізіліся на 0,5%.

У студзені сёлета Беларусь з паказчыкам 0,86% была другой па росце спажывецкіх цэн, у студзені-лютым - першай (1,87%), студзені-сакавіку – другой (2,74%), студзені-красавіку - чацвёртай (3,34%), студзені-траўні - пятай (3,18%), студзені-чэрвені, студзені-ліпені, студзені-жніўні і студзені-верасні - чацвёртай (3,38%, 3,58%, 3,76% і 4,74%), студзені-кастрычніку 2019 года - шостай (3,93%).

Паводле вынікаў мінулага года Беларусь была шосты па росце спажывецкіх цэн на тэрыторыі былога СССР (4,73%), 2018-га - чацвёртай (5,64%), 2017-га - дзевятай (4,59%), 2016-га - трэцяй (10,58%).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках