29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Сівіцкі: У Брусэлі, Вашынгтоне і Маскве сыходзяцца ў ацэнках статусу Лукашэнкі

33

Дыктатар страціў статус дамоваздольнага палітыка.

Дырэктар Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі піша ў «Фэйсбуку» пра тое, як Захад і Расея могуць развязаць беларускае пытанне.

- Дзеянні беларускіх уладаў імкліва ператвараюць Беларусь у агульнаеўрапейскую праблему, развязанне якой прадугледжвае скаардынаваныя дзеянні паміж Захадам і Расеяй, - піша Арсень Сівіцкі.

Калі заходнія краіны адказваюць за міжнародную ізаляцыю і эканамічныя санкцыі, то задача Расеі - палітычна, а калі трэба - і сілай націснуць на Аляксандра Лукашэнку.

Пры гэтым гэтая праблема набывае такі маштаб, што нават фармальны стратэгічны хаўруснік (Крэмль) вымушаны каментаваць беларускае пытанне ў штотыднёвай рэжыме, нагадваючы Менску аб недапушчальнасці эскалацыі сітуацыі да «грамадзянскай вайны» і пра абавязанні аб запуску канстытуцыйнай рэформы.

Афіцыйны Менск чакана адказвае на гэтыя напаміны яшчэ большай эскалацыяй бязладнага і непрапарцыйнага гвалту, у тым ліку - са смяротным зыходам.

У гэтых варунках Крэмль вымушаны пачаць пераацэнку геапалітычных рызык, звязаных з падтрымкай «таксічнага» актыву, бо далейшае пашырэнне санкцый ЕЗ і ЗША прывядзе да ўдару па расейскіх эканамічных інтарэсах.

У той час, калі Масква рыхтуецца да вялікай кадравай ратацыі, магчымаму транзіту ўлады і новай «перазагрузкі» з ЗША ў 2021-2022 гадах, траплянне пад «драконаўскія санкцыі» праз Беларусь відавочна не ўваходзіць у яе планы.

Агулам, і ў Брусэлі, і ў Вашынгтоне, і ў Маскве сыходзяцца ў ацэнках таго, што Лукашэнка канчаткова страціў статус дамоваздольнага палітыка на міжнароднай арэне, ягоная легітымнасць унутры краіны незваротна падарваная, а дзеянні ягонай адміністрацыі фактычна штодня даюць дадатковыя падставы для пацверджання гэтага «таксічнага» статусу і ўвядзення новых санкцый.

У гэтых варунках замежныя гульцы разумеюць немагчымасць кардынальнага змянення сітуацыі вакол Беларусі да лепшага і схіляюцца да таго, каб выкарыстоўваць менавіта негатыўнае яе развіццё для развязання сваіх палітычных і іншых задач. Напрыклад, для амерыканскага істэблішменту беларускі кейс надае бліскучую магчымасць аднавіць імідж ЗША як абаронцы дэмакратыі і правоў чалавека ва ўсім свеце.

У сувязі з гэтым Палата прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса хутка ўхваліла новую рэдакцыю Акту аб свабодзе, дэмакратыі і суверэнітэце Беларусі, накіраваўшы яго на разгляд у Сенат. Цалкам імаверна, што падпіша гэты дакумент і ўвядзе яго ў дзеянне ўжо новы прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн.

У аналагічным ключы дзейнічае і еўрапейская дыпламатыя. Расея ж атрымлівае магчымасць прадэманстраваць усяму свету, што яна можа выступаць не толькі ў ролі trouble maker, але problem solver, асабліва калі пра гэта яе папросяць заходнія краіны і беларускае грамадства ды новая апазіцыя.

Абмяняць свой унёсак у змену рэжыму ў Менску на геапалітычныя, палітычныя і эканамічныя дывідэнды ад Захаду і новай улады ў Беларусі - самая рацыянальная стратэгія для Крамля ў гэтай сітуацыі паводле той жа мадэлі, паводле якой Масква разыграла «карабахскую» карту.

І ЗША, і ЕЗ разумеюць і прымаюць тое, што галоўным бенефіцыярам разбурэння беларускай дзяржаўнасці з'яўляецца менавіта Масква. Аднак ва ўмовах няздольнасці Менска і немагчымасці пазітыўна паўплываць на развіццё падзей яны робяць выбар на карысць прыняцця новай рэальнасці і свайго пазіцыянавання ўжо ў новых варунках.

Сепаратная ўгода з Расеяй аб Беларусі да таго ж абяцае Захаду значна больш замежнапалітычных і эканамічных дывідэндаў, чым якая-небудзь іншая стратэгія дзеянняў у беларускім пытанні. Тым больш, што менавіта такое калектыўнае развязанне прасоўвае новая апазіцыя, якая ўзнікла ў 2020 годзе на фоне перадвыбарнай кампаніі ды пратэстаў пасля выбараў (Віктар Бабарыка, Валерый Цапкала і Сяргей і Святлана Ціханоўскія і іншыя).

Адмова Лукашэнкі выконваць «план Патрушава-Пуціна», ягоная міжнародная і ўнутрыпалітычная таксічнасць, значна павышае стаўкі ў гульні, а новы ультыматум Святланы Ціханоўскай (народны трыбунал), які прыраўноўвае рэжым Лукашэнкі да тэрарыстычнай арганізацыі, стварае ідэальныя ўмовы для Крамля, каб развязаць беларускае пытанне паводле «кіргізскага сцэнару» 2010 году...

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках