29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лістападзе кошты прадуктаў імкліва пайшлі ўверх

13
У лістападзе кошты прадуктаў імкліва пайшлі ўверх

Берасцейка параўнала чэк за трапвень і лістапад.

Захаваўся чэк з супермаркета пяцімесячны даўнасці (за 27 траўня). Як правіла, чэкі не захоўваю, толькі праглядаю часам на прадмет: што стаіць набываць часцей і за што «пераплаціла», піша Антаніна Хакімава для vb.by. Але гэтым разам, мабыць, круглая сума спадабалася: 50 рублёў. А калі правесці эксперымент і зрабіць тыя ж закупы ў той жа краме?..

Скажу адразу, чысціні эксперыменту не атрымалася. Па-першае, у сеткавай краме апошнім часам адсутнічаюць у продажы некаторыя прадукты, да прыкладу, «рэберныя пласціны». Астрамечаўскія малако і смятана на прылаўках з'яўляюцца рэдка, усё больш ігнаруюцца «Бабулін гладыш» і «Мінская марка» ці «Савушкін» (прычым у пластыкавай бутэльцы, што даражэй, але гэта асобная тэма). Па-другое, тады быў набыты тавар вузкага асартыменту (у асноўным гародніна, садавіна, аўсяныя шматкі, па два пакеты тварагу і малака).

І ўсё ж. З 17 найменняў тавараў некаторыя нязначна патаннелі: бананы з 2 руб 89 кап да 2 руб 69 кап, кроп з 1 руб 30 кап да 89 кап. Больш за ўсё (на цэлы рубель і больш) з абранага асартыменту за пяць мінулых месяцаў падаражэлі: кава італійская (250 г) з 8 руб 99 кап да 9 руб 99 кап, 350-грамовы слоік мёду з 3 руб 79 кап да 4 руб 79 кап і каўбаса «Палеская» ўласнай вытворчасці («пальцам пханая») з 8 руб 59 кап за 1 кг да 9 руб 99 кап. Свініна (тазасцегнавая частка) у траўні каштавала 7 руб 49 кап, а цяпер - 8 руб 99 кап за «кіля», тушка кураняці-бройлера падаражэла з 3 руб 69 кап да 3 руб 99 кап.

Але сапраўдныя «прыгоды чэка» пачаліся ў апошнія дні. Значна (прычым як у крамах крокавай даступнасці, так і ў супермаркетах) у першыя дні лістапада памяняліся цэннікі на такія сацыяльна значныя тавары, як алей і цукар. «Народны» алей «Золотая семечка» дасягнуў адзнакі 3 руб 99 кап. А цукар, паводле запэўненняў высокапастаўленых чыноўнікаў урада, наогул не павінен быў да новага года даражэць. Але ён вырас у кошце з 1 руб 50 кап да 1 руб 59 кап.

Прадавачка ў краме спажыўкааперацыі распавяла, што кошты розных тыпаў каўбас павялічыліся з 1 лістапада на 3, 5, 7 капеек за кілаграм.

...Даляр тым часам расце (з 27 траўня, калі запаўнялася наша «авоська», да 9 лістапада ён вырас з 2,402 руб да 2,578 руб) і застаецца нестабільным. Пастаўшчыкі ва ўмовах нестабільнасці эканомікі закладваюць магчымыя рызыкі ў закупку. У прадаўцоў заканчваецца запас тавараў, набытых старымі коштамі... Але не варта адчайвацца. Выжываць мы ўмеем. Як?

У «крокавай» краме пенсіянерка напружвала прадаўца доўгім выбарам каўбасы. «А вы бачок вазьміце, 9 руб за кілаграм», - параіла тая. «Вядома, падчапіла кпліва пакупніца. - выплачу «камуналку», бачок набуду, а далей як? ..Дайце мне «бутэрброднай».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках