19 красавiка 2024, Пятніца, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы паведамілі пра 249 затрыманых на нядзельных акцыях

5
Праваабаронцы паведамілі пра 249 затрыманых на нядзельных акцыях
ФОТА: DPA

Спіс дапаўняецца.

У нядзелю, 22 лістапада, у Беларусі прайшлі традыцыйны акцыі пратэсту. Як толькі людзі пачалі збірацца ў калоны - сілавікі пачалі затрымліваць дэманстрантаў і выкарыстоўваць спецсродкі супраць іх. Цягам усяго дня адбываліся затрыманні ў розных раёнах Менска і рэгіёнах.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень у Менску на Маршы, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях. Спіс пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца. Цяпер вядома пра 249 затрыманых.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце праз тэлеграм-бот @viasna_bot або на гарачую лінію:

+375 44 734 45 51

+375 29 835 94 49

+375 17 377 55 40.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках