25 красавiка 2024, Чацвер, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбывалася ў рэгіёнах у нядзелю 22 лістапада

1
Што адбывалася ў рэгіёнах у нядзелю 22 лістапада

Абласныя гарады і раённыя цэнтры наважылі не аставацца ад сталіцы, выйшаўшы на вуліцы.

22 лістапада ў Беларусі праходзіць Марш супраць фашызму. Як заўсёды эпіцэнтрам пратэстаў стаў Менск, але абласныя гарады і раённыя цэнтры таксама наважылі не аставацца ад сталіцы, выйшаўшы на вуліцы, перадае euroradio.fm.

Берасце

А 1-й гадзіне дня па Савецкай вуліцы шпацыраваў ОМОН. Людзей, якія таксама хацелі пашпацыраваць, часам здымалі на камеру, паведамляе гарадскі часопіс "Бінокль". У пэўных мікрараёнах людзі спацыравалі згуртаванымі калонамі абоі станавіліся ў ланцугі салідарнасці. А потым аднаго чалавека затрымлівала 6 карнікаў - разам надзейней, так. І яшчэ зноў затрымалі 63-гадовую Алену Гнаўк - легенду берасцейскіх пратэстаў. Яе ўжо штрафавалі, саджалі пад арышт, змяшчалі ў карцэр і нават завялі крымінальную справу - падазраюць у арганізацыі масавых непарадкаў.

Гародня

У горадзе над Нёманам сёння людзі станавіліся ў ланцугі салідарнасці, шпацыравалі ў цэнтры, каталіся на аўтамабілях. У цэнтры была заўважаная паджылая спадарыня з БЧБ-парасонам! А яшчэ міліцэйскія начальнікі ў цывільным адзенні ды ОМОН таксама пахаджалі - непрацоўны дзень усё-ткі!

Магілёў

У гэтым месце сёння супраць дыктатуры пратэставала "бульба". У астатнім усё прадказальна: аўтазакі і карнікі ў цэнтры, невялікія купкі цывільных грамадзян на шпацыры ды лакальныя акцыі пратэсту на ў мікрараёнах.

Гомель

Хлопца, які дастаў БЧБ-сцяг на вуліцы, адразу скруцілі і зацягнулі ў аўтобус. Кажуць, што там сёння міліцыя стаіць на кожным скрыжаванні.

Ляхавічы

У мінулую нядзелю жыхары гэтага мястэчка ўпершыню ўбачылі аўтазакі. І не выпадкова: два чалавекі - таксама сіла!

У сярэдзіне дня стала вядома, што затрыманыя трое жыхароў Бярозы - яны пілі гарбату па-суседску. У Баранавічах карнікі ачапілі цэнтр места. А потым сталі забаўляцца: затрымалі двух мужчын, якія куплялі шавурму ў мясцовай кавярні. У аўтазак спадароў даставілі разам з шавурмой.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках