29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікіта Домрачаў: У краіне робіцца поўнае бязмежжа

40
Мікіта Домрачаў: У краіне робіцца поўнае бязмежжа
МІКІТА ДОМРАЧАЎ

Брат чатырохкратнай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай пракаментаваў свой штраф.

Мікіта Домрачаў, брат чатырохкратнай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай, пракаментаваў для Euroradio свой штраф за ўдзел у акцыі.

- Як ставіцеся да таго, што вас спачатку збілі, а цяпер вы яшчэ і атрымалі штраф?

- Гэта ненармальна, але цяпер у нашай краіне дзеюцца значна горшыя рэчы. Людзей забіваюць на вуліцах, у сваіх дварах. Гэта поўнае бязмежжа. Я не магу змірыцца з гэтым, але я баюся гэтай негатыўнай сітуацыі. Я баюся за сябе, сваіх родных і блізкіх. Я адчуваю сур'ёзныя пакуты з нагоды ўсёй гэтай сітуацыі.

Я чытаў, што блізу 30 тысяч затрыманых - і ніводнага апраўдальнага прысуду няма. Хутчэй за ўсё такі ёсць загад - усім даваць пакаранне. Я не ведаю, хто за гэтым стаіць, але такая рэальнасць.

- Вы абскардзілі дзеянні сілавікоў?

- Скаргі я не падаваў. У Следчым камітэце была гутарка, дзе я даваў паказанні наконт гэтай сітуацыі. Яны сказалі, што будуць разбірацца з гэтым. Накіравалі на экспэртызу, знялі факт майго збіцця. Быў выклік з іх боку, яны разбіраліся з гэтым пытаннем, але нейкіх дадатковых звестак ад іх я не атрымліваў. Я не хацеў выводзіць гэтую сітуацыю на большы напал супрацьстаяння, нейкім чынам правакаваць улады на нейкія крокі ў адказ. Я даверыўся нашым структурам, Следчаму камітэту - гэта іх праца. Я гэтую сітуацыю перажыў.

- Як цяпер ваша здароўе?

- У мяне ёсць наступствы траўмаў - я па-ранейшаму адчуваю галаўныя болі, у мяне парушаны сон, я адчуваю трывогу, не магу займацца фізкультурай, хоць кожны дзень да гэтага бегаў і вёў актыўны лад жыцця. Я прайшоў абследаванне і знаходжуся на лячэнні і пад наглядам раённай паліклінікі. У той жа час я разумею, што ўсё магло скончыцца значна горш.

Нагадаем, сёння суддзя Аляксандр Брычкоў прысудзіў Мікіту да штрафу сумаю 20 базавых велічынь (540 рублёў) на падставе ч. 1 арт. 23.34 КоАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Мікіту Домрачава 11 кастрычніка вельмі жорстка затрымалі ў Менску ў раёне Зыбіцкай, гэты момант трапіў на відэа. Ён ехаў на веласіпедзе да мамы, ніякай сімволікі пры сабе, з яго слоў, у яго не было. З РУУС яго на хуткай даставілі ў бальніцу, раніцай ён паехаў дамоў, адмовіўшыся ад шпіталізацыі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках