18 красавiка 2024, Чацвер, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Дзмітрук: Неўзабаве пратэсты ў рэгіёнах адновяцца з новай сілай

8
Георгій Дзмітрук: Неўзабаве пратэсты ў рэгіёнах адновяцца з новай сілай
ГЕОРГІ ДЗМІТРУК

Пратэсты прымаюць новую форму, больш шырокую.

Пратэсты ў рэгіёнах адновяцца найбліжэйшым часам. Людзям трэба быў час, каб аднавіць свае псіхічныя і фізічныя сілы. У гэтым перакананы сустаршыня аргкамітэта ў пытаннях стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Георгій Дзмітрук, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Я не думаю, што можна адназначна ахарактарызаваць тое, што адбываецца цяпер з пратэстамі. Я ўважаю, што пратэсты прымаюць новую форму, больш шырокую, больш сучасную. Улады адаптаваліся да пратэстаў і спрабуюць эфектыўна працаваць над індывідуальным ціскам на актывістамі. Я думаю, што людзі нешта прыдумаюць і зменяць форму пратэсту.

Георгій Дзмітрук перакананы, што асноўныя пратэсты варта засяродзіць у Менску. Але дзеянні ў рэгіёнах таксама могуць быць добрай дапамогай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках