20 красавiка 2024, Субота, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісландыя прапанавала візы працаўнікам дыстанцыйшчыкам з заробкам вышэй за $7 тысяч

5
Ісландыя прапанавала візы працаўнікам дыстанцыйшчыкам з заробкам вышэй за $7 тысяч

Ісландскія ўлады прыдумалі, як можна нівеліраваць страты адтоку турыстаў.

Улады Ісландыі распрацавалі парадак атрымання доўгатэрміновай візы для замежнікаў, якія працуюць дыстанцыйна. Каб атрымаць права доўгатэрміновага пражывання ў краіне, трэба пацвердзіць факт штомесячнага прыбытку сумаю 1 млн ісландскіх крон (блізу $7360) або блізу $88 тысяч у год, піша РБК са спасылкай на Bloomberg.

Новы парадак тычыцца тых замежнікаў, каму не патрабуецца турыстычная віза для кароткатэрміновых паездак у Ісландыю. Згодна са спісам, апублікаваным на дзяржаўным партале, гаворка ідзе, напрыклад, пра краіны Шэнгенскай зоны, ЗША ці ААЭ.

Раней у грамадзян гэтых краін было права знаходзіцца на тэрыторыі краіны не больш за 90 дзён. Цяпер пасля пацверджання наяўнасці дамовы з замежнай кампаніяй аб аддаленай працы, а таксама даходу чалавек можа атрымаць права пражываць у Ісландыі разам з сям'ёй да паўгода.

На думку былога сябра парламента краіны, сябры Пірацкай партыі Асты Гудрун Хельгадаўцір, з дапамогай гэтай меры ўлады хочуць нівеліраваць наступствы адтоку турыстаў праз пандэмію. «Я думаю, што ідэя складаецца ў тым, каб прыцягнуць высокааплатных прафесіяналаў з Крамянёвай даліны або Сан-Францыска, каб яны выдаткоўвалі свае грошы тут, а не там», - цытуе палітыка Bloomberg.

Гэта рашэнне ўлады Ісландыі прынялі ў канцы кастрычніка. Міністр фінансаў і эканомікі Б’ярні Бенедыктсан адзначаў, што прыезд працаўнікоў дыстанцыйшчыкаў зможа дапамагчы аднаўленню эканомікі: «Нам трэба дамагчыся таго, каб у плане падаткаабкладання нішто не перашкаджала часова дазволіць людзям, якія працуюць на замежныя кампаніі, рабіць гэта з Ісландыі. Мы ўпэўненыя, што яны прынясуць з сабой каштоўны досвед і сувязі, якія пойдуць на карысць Ісландыі на яе шляху эканамічнага аднаўлення ад наступстваў пандэміі COVID-19».

У 2010 годзе Ісландыю наведалі 459 тысяч турыстаў, а у 2018 годзе - ужо 2,3 млн. У 2019 годзе ў краіну прыехала крыху менш за 2 млн чалавек. Інфармацыі пра гэты год пакуль няма.

Паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса на 23 лістапада, у Ісландыі за ўвесь час выяўлена 5277 выпадкаў COVID-19, памерлі 26 чалавек. Жыхары павінны насіць маскі ва ўсіх грамадскіх месцах, нельга збірацца больш за 20 чалавек, рэстарацыі і бары закрытыя для наведвання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках