19 красавiка 2024, Пятніца, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З намі Бог і праўда, і мы абавязкова прычакаем той часу, калі Беларусь стане вольнай»

1
«З намі Бог і праўда, і мы абавязкова прычакаем той часу, калі Беларусь стане вольнай»

Як жодзінскія пенсіянеры выйшлі на акцыю мудрасці.

Мужчыны і жанчыны мудрага ўзросту выходзяць на традыцыйную акцыю да крамы GREEN у Жодзіне кожны панядзелак. Ва ўсіх з іх за плячыма гады працы - на прадпрыемствах, у школах і ўстановах горада, выраслі іх дзеці, падрастаюць унукі, паведамляе ex-press.by.

Гэтым летам у жодзінскіх пенсіянераў з'явілася агульная ідэя і мэта. З іх слоў, «выходзяць яны, каб нагадаць пра сфальсіфікаваныя ў жніўні прэзідэнцкія выбары і пра той гвалт, які дагэтуль перажывае народ - і маладыя, і дарослыя беларусы, і жодзінцы - у іх ліку».

- Мы не хочам, каб маладое пакаленне жыло так, як мы, і пры той уладзе, у якой мы пражылі 26 гадоў, - распавялі пенсіянеры. - Але з намі Бог, з намі праўда, і мы абавязкова дачакаемся таго часу, калі Беларусь стане вольнай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках