28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынак кватэр у Менску сціснуўся да дзесяцігадовага мінімуму

14
Рынак кватэр у Менску сціснуўся да дзесяцігадовага мінімуму

У кастрычніку было ўкладзена блізу 600 угод куплі-продажу кватэр

Рынак жылля ў Менску пайшоў у спячку. Угод з кватэрамі ў новабудоўлях - мінімум. На другасным рынку актыўнасць ўпала да паказчыкаў крызіснага 2011 года. Гэта вынікае са свежых звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяржкаммаёмасці, піша сайт naviny.by.

У кастрычніку гэтага года ў Менску было здзейснена 598 угод куплі-продажу (без уліку пакояў) на рынку жылой шматкватэрнай нерухомасці, сведчаць звесткі Рэестра коштаў на зямельныя надзелы Дзяржаўнага зямельнага кадастру Беларусі 3 лістапада 2020 года. Дзель угод куплі-продажу на другасным рынку склала амаль 90% ад агульнай колькасці.

У параўнанні з вераснем колькасць угод куплі-продажу кватэр знізілася на 18%, а ў параўнанні з кастрычнікам мінулага года - на 54,6%. Апошні раз такі нізкі ўзровень колькасці ўгод назіраўся ў крызісным 2011 годзе. З таго часу аж да пачатку гэтага года сярэдняя колькасць угод за месяц складала 950-1200. Кастрычніцкі паказчык з'яўляецца самым нізкім за апошнія трынаццаць гадоў.

Экспэрты з НКА кажуць, што рынак жылой шматкватэрнай нерухомасці ў гэтым годзе знаходзіцца пад уздзеяннем адразу некалькіх негатыўных чыннікаў: пандэмія каранавіруса, гандлёвыя і нафтавыя войны, змены курсу рубля, палітычныя аспекты.

«Гэтыя падзеі прывялі да зніжэння пакупніцкай здольнасці насельніцтва, большасць банкаў спынілі выдачу крэдытаў на жыллё. Прадаўцы, у сваю чаргу, вымушаныя падладжвацца пад запыты пакупнікоў, паступова зніжаць кошты», - адзначылі ў НКА.

Што адбываецца з цэнамі?

Цэны на другасным рынку жылой шматкватэрнай нерухомасці пачалі рэагаваць на ўплыў негатыўных чыннікаў яшчэ ўвесну гэтага года. У кастрычніку ў гэтым сегменце назіраліся невялікія ваганні ў 1-2%.

Сярэдні кошт квадратнага метра на аднапакаёвыя кватэры знізіўся на 2,2% у дачыненні да верасня і склаў 1350 даляраў, сярэдні кошт на двухпакаёвыя кватэры склаў 1230 даляраў за квадратны метр (0,8%), на трохпакаёвыя сярэдні кошт ўсталяваўся на ўзроўні 1 180 даляраў за «квадрат» (+ 0,9%).

У цэлым з вясны гэтага года на другасным рынку жылой шматкватэрнай нерухомасці назіраецца плаўнае зніжэнне коштаў з невялікімі ваганнямі.

«З сакавіка цэны на другасным рынку паступова зніжаюцца, рэзкай змены коштаў не адбываецца. Уласнікі жылля яшчэ не гатовыя прадаваць танна, а пакупнікі не хочуць купляць прапанаванымі коштамі, таму і колькасць угод стала меншая. Купляюць тыя, каму трэба тэрмінова развязаць жыллёвыя пытанні. Рынак спрабуе знайсці раўнаважны пункт», - адзначылі ў НКА.

Цэны на першасным рынку шмат у чым залежаць ад маркетынгавай палітыкі забудоўшчыкаў. Яны спрабуюць падладзіцца пад кан'юнктуру. Разам з банкамі прапануюць выгадныя крэдытныя праграмы і растэрміноўкі.

Па выніках кастрычніка на першасным рынку склалася наступная коштавая сітуацыя. Сярэдняя цана квадратнага метра на аднапакаёвыя кватэры вырасла на 2,9% і склала 1 430 даляраў. Сярэдняя цана на «двойкі» і «тройкі» ўстанавілася на ўзроўні 1 210 даляраў і 1 120 даляраў за квадратны метр адпаведна, што на 14,2% і 8,7% больш, чым у верасні бягучага года.

Аднак, адзначыў у НКА, казаць аб значным росце сярэдняй цаны ў гэтым сегменце ў кастрычніку ў дачыненні да верасня нельга, бо у верасні ўгод з кватэрамі на першасным рынку было мала, а кошт квадратнага метра такіх кватэр быў нізкі. Агулам цэнавыя паказчыкі ў кастрычніку гэтага года на «першасным» рынку вярнуліся на ўзровень ліпеня-жніўня.

Да канца года, як мяркуюць экспэрты, за месяц будзе здзяйсняцца блізу 650-750 угод з кватэрамі ў шматкватэрных дамах. Пры гэтым сярэднія кошты на другасным рынку будуць вагацца ў межах +/- 2% за месяц. Перадумоў да рэзкага росту або зніжэння сярэдніх коштаў на другасным рынку няма - пры ўмове, што эканамічная і грамадска-палітычная сітуацыя істотна не зменіцца.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках