20 красавiка 2024, Субота, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хімічная прамысловасць Беларусі страціла палову прыбытку

Хімічная прамысловасць Беларусі страціла палову прыбытку

Прадпрыемствамі-флагманамі ў беларускім хімпраме з'яўляюцца «Беларуськалій» і «Гродна Азот».

У 2020 годзе іх "родная" галіна не радуе фінансавымі вынікамі, піша сайт banki24.by.

Чыноўнікі абагульняюць фінансавыя вынікі працы буйных і сярэдніх кампаній праз 1,5 месяца пасля заканчэння справаздачнага перыяду. Таму ў лістападзе самай свежай статыстыкай з'яўляюцца вынікі за студзень – верасень.

За 9 месяцаў выручка прадпрыемстваў-флагманаў у хімпраме склала 8,085 млрд BYN. У параўнанні з 2019 годам выручка скарацілася на 12,7%. З улікам інфляцыйных працэсаў у эканоміцы рэальная выручка ўпала яшчэ ніжэй.

Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ў галіне знізіўся на 47,1% – да 911,3 млн BYN. З папраўкай на тэмпы інфляцыі рэальны прыбытак паменшыўся ў 2 разы.

Эфектыўнасць працы прадпрыемстваў адлюстроўвае рэнтабельнасць продажаў. Рэнтабельнасць продажаў – гэта суадносіны прыбытку ад рэалізацыі і выручкі за прамежак часу. Як правіла, чым вышэйшая рэнтабельнасць, тым больш эфектыўна працуе прадпрыемства.

Паколькі пры разліку рэнтабельнасці продажаў не ўлічваецца пазыковая нагрузка, то яна паказвае выжывальнасць кампаніі пры дзяржпадтрымцы ў крызісны час. Калі рэнтабельнасць доўгі час нізкая або адмоўная, то такое прадпрыемства мае высокія шанцы на банкруцтва.

Сярэдняя рэнтабельнасць продажаў у хімпраме прыкметна знізілася да 2019 годзе. Калі летась сярэдні паказнік склаў 18,6%, то ў 2020-м – 11,3%. Падзенне рэнтабельнасці звязанае з пагаршэннем кан'юнктуры на рынку мінеральных угнаенняў.

Сярод буйных і сярэдніх прадпрыемстваў хімпраму 25% адносіцца да нерэнтабэльных і нізкарэнтабельных. Блізу 13,6% кампаній паводле вынікаў 9 месяцаў неслі страты ад рэалізацыі прадукцыі, а 11,4% арганізацый мелі рэнтабельнасць у межах 0–5%.

Разам з тым 11,4% прадпрыемстваў у галіне былі высокарэнтабельнымі (мелі рэнтабельнасць ад 30% і вышэй). Гэта добры ўзровень у параўнанні з сярэднім у эканоміцы (3%).

Канчатковы фінансавы вынік з улікам курсавых розніцаў і выплаты крэдытаў і пазык адлюстроўвае чысты прыбытак (страты). Чысты прыбытак хімпраму за 9 месяцаў упаў у 6,8 разу да 177,4 млн BYN.

У параўнанні з 2019 годам галіна недабрала 1,025 млрд BYN чыстага прыбытку. На памер прыбытку негатыўна паўплывала дэвальвацыя беларускага рубля.

Страты стратных кампаній хімпраму падскочылі ў 8,7 разы да 141,3 млн BYN. Праўда, паралельна дзель стратных прадпрыемстваў зменшылася з 13,6% да 11,4%.

Сумарныя пазыкі галіне на 1 кастрычніка склалі 5,291 млрд BYN. У параўнанні з пачаткам 2020 года яны выраслі на 40,7%.

Выплаты хімпраму ў крэдытах і пазыках за 9 месяцаў дасягнулі 3,233 млрд BYN (+56% да 2019 года). На гэтыя мэты прадпрыемствы патрацілі 40% выручкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках