19 красавiка 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мальта ўслед за Кіпрам мяняе правілы выдачы «залатых пашпартоў»

3
Мальта ўслед за Кіпрам мяняе правілы выдачы «залатых пашпартоў»

Урад краіны будзе праводзіць больш пільны маніторынг новых грамадзянаў.

Претенденты на получение гражданства Мальты смогут претендовать на получение «золотых паспортов» спустя минимум год после получения статуса резидента.

Мальта змяняе ўмовы выдачы «залатых пашпартоў» замежнікам паводле праграмы выдачы грамадзянства ў абмен на інвестыцыі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ўрада краіны.

Згодна з новымі правіламі, прэтэндэнты на грамадзянства Мальты змогуць падаць заяўку на ягонае атрыманне толькі праз 1-3 гады з моманту атрымання статусу рэзідэнта. Гэты тэрмін будзе залежаць ад памеру інвестыцый.

Таксама паведамляецца, што прэтэндэнтаў на атрыманне грамадзянства Мальты будуць «дбайна юрыдычна правяраць». Таксама паведамляецца, што цягам пяці гадоў пасля атрымання грамадзянства Мальта будзе праводзіць «сталы маніторынг» у дачыненні да новых грамадзянаў.

Таксама краіна прадоўжыць публікаваць імёны замежнікаў, якія атрымалі «залатыя пашпарты».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках