28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Важна сказаць: Медыкі адзіныя»

1
«Важна сказаць: Медыкі адзіныя»
Алена Лагавая

Супрацоўніца БДМУ звольнілася ў падтрымку калегаў.

Алена Лагавая – асістэнтка кафедры эпідэміялогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (БДМУ). У панядзелак, 23 лістапада, спецыялістка напісала заяву на звальненне і лістом адправіла яе ў рэктарат. Сваім учынкам Алена хоча падтрымаць адлічаных студэнтаў і выказаць салідарнасць з калегамі-медыкамі, паведамляе tut.by.

У медуніверсітэце Алена Лагавая працуе другі год. Кантракт, кажа, у яе заканчваецца 16 студзеня, але яна пастанавіла паскорыць свой сыход. Пастанова, прызнаецца, далася нялёгка: давялося выбіраць паміж салідарнасцю і любімай працай.

– Нядаўна мне сказалі, што са мной хацелі б прадоўжыць кантракт. Раней я была б рада гэтай інфармацыі, але цяперашняя палітычная сітуацыя ўсё змяніла. Яшчэ да выбараў я не хавала: калі на хлопчыкаў і дзяўчатак раптам стануць ціснуць, я буду стаяць за студэнтаў, – вяртаецца да тых падзей суразмоўца. – Потым да жадання падтрымаць хлопцаў і дзяўчатаў дадалася яшчэ і медыцынская салідарнасць. Складана заставацца абыякавай, калі бачыш, як з акцый салідарнасці забіраюць медыкаў, адпраўляюць іх на суткі, звальняюць. Мяне абурыла сітуацыя каля першай лякарні (7 лістапада, паводле звестак ПЦ «Вeсна», тут было затрымана некалькі дзясяткаў медыкаў. – Рэд.). Пры гэтым, калі мы з калегамі здымалі відэа ў падтрымку або падпісвалі петыцыі, кожны мой выхад ці подпіс агучваліся на кафедры ці нарадзе без асаблівай падтрымкі. Ціску на мяне не было, але ў мяне з'явілася адчуванне, што тут я ўжо не зусім свая.

Заяву на звальненне Алена адправіла ў рэктарат заказным ліст. Зрабіла гэта спецыяльна, каб не ісці да загадчыка па подпіс.

– Я не хацела, каб ён апынуўся пад ударам або перажываў праз маю сітуацыю, – тлумачыць яна сваю пазіцыю. – Учора я яму напісала пра сыход і папрасіла дараваць, што ён апынуўся ў такой сітуацыі праз маю грамадзянскую пазіцыю.

Алена Лагавая

– Як Вы думаеце, як Вашае звальненне можа паўплываць на сітуацыю?

– Магчыма, гэта стане стартавым момантам для іншых, а можа, і не стане. Хто ведае. Для мяне ж важна паказаць сваю салідарнасць, сказаць, што медыкі адзіныя.

– Чым Вы плануеце займацца пасля звальнення?

– Заяву я напісала з 30 лістапада, да гэтага трэба закрыць працу на кафедры, – кажа Алена. – Думаю, усё будзе добра. Я не баюся скокаў у кар'ернай лесвіцы. Да таго ж у мяне ёсць сястрынская і фельчарская адукацыю. Плюс я лекарка-эпідэміёлаг.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках