19 красавiка 2024, Пятніца, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі адкрылі новы спосаб выяўлення каранавіруса

12
Медыкі адкрылі новы спосаб выяўлення каранавіруса

Ён з'яўляецца больш дзейсным і бяспечным.

Медыкі адкрылі новы спосаб выяўлення каранавіруса. Ён быў больш бяспечным і эфектыўным, чым кампутарная тамаграфія. Спецыялісты з Расеі былі першымі, хто стаў звяртацца да выкарыстання магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ) для дыягностыкі ў пацыентаў COVID-19, піша lenta.ua.

Пасля правядзення даследавання на базе клінікі ў Чачні, работнікам Навукова-практычнага клінічнага цэнтра дыягностыкі і тэлемедыцынскіх тэхналогій пры дэпартаменце аховы здароўя Масквы атрымалася ўсталяваць, што да ўжывання МРТ можна звярнуцца не толькі ў тых выпадках, калі гаворка ідзе пра цяжарных і дзяцей, бо атрыманая інфармацыя аказваецца больш дэталёвай, чым пры КТ. На практыцы першы з іх з'яўляецца нават больш дзейсным і бяспечным з прычыны выкарыстання электрамагнітных хваляў, а не рэнтгенаўскіх прамянёў. Акрамя таго, увесь працэс адымае блізу дзесяці хвілін.

Пры дапамозе МРТ спецыялісты знайшлі яшчэ адну прыкмету заражэння каранавірусам, а таксама далі яму назву «cloudy sky sign». Ім аказаліся плямы на здымках, якія нагадваюць воблака.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках