19 красавiка 2024, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь на траціну скараціла экспарт нафты і нафтапрадуктаў

2
Беларусь на траціну скараціла экспарт нафты і нафтапрадуктаў

Рэжым страчвае асноўныя крыніцы даходу.

У студзені-верасні 2020 года на трэць скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт беларускай нафты і нафтапрадуктаў, сведчаць афіцыйныя статзвесткі, паведамляе naviny.by.

За дзевяць месяцаў гэтага года Беларусь экспартавала 787 тысяч тон нафты, што на 34,1% менш у параўнанні з паказчыкам за аналагічны перыяд 2019-га. Нафтапрадуктаў за гэты перыяд экспартавана 5,29 млн тонаў, што на 34,3% менш.

Рэзкае скарачэнне экспартных паставак беларускай нафты і нафтапрадуктаў абумоўлена канфліктам Беларусі і Расеі. Праз адсутнасць дамоўленасцяў пра ўмовы закупкі нафты Расея ў студзені-сакавіку ўтрая знізіла пастаўкі вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь. Недахоп расейскай нафты для НПЗ беларускія ўлады спрабавалі кампенсаваць набыццём яе ў іншых краінах, а таксама перапрацоўкай нафты, якая здабываецца на тэрыторыі Беларусі, якая традыцыйна па эканамічных прычынах экспартавалася.

Пра наступствы нафтавага канфлікту з Расеяй Аляксандр Лукашэнка сказаў 4 жніўня падчас штогадовага паслання парламенту і народу. «Вы бачыце, якая сітуацыя ў свеце: закрыццё межаў, масавае банкруцтва, дзікае беспрацоўе, інтэграцыйныя структуры і блокі, фактычна, паралізаваныя, даслоўна за два-тры месяцы разбураныя самыя ўстойлівыя сувязі, адбываецца тое, пра што мы не маглі падумаць», - падкрэсліў ён.

У гэтых умовах, калі Беларусь асабліва мела патрэбу ў падтрымцы, узніклі праблемы з Расеяй. «Ад нафтавых разборак з Расеяй бюджэт недаатрымаў паўтара мільярда рублёў», - заявіў Лукашэнка.

У студзені-верасні Беларусь перапрацавала 10,8 млн тон нафты, што на 20,1% менш у параўнанні з паказчыкам за аналагічны перыяд мінулага года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках