19 красавiка 2024, Пятніца, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шахцёр «Беларуськалію»: Смерць Рамана Бандарэнкі стала кропкай кіпення

9
Шахцёр «Беларуськалію»: Смерць Рамана Бандарэнкі стала кропкай кіпення
ФОТА: СТАЧКАМ «БЕЛАРУСЬКАЛІЮ»

Аляксандр Клязовіч распавёў, чаму адмовіўся падымацца з шахты на паверхню.

Машыніст горных вымальных машын Аляксандр Клязовіч стаў чацвёртым шахцёрам «Беларуськалію», які на знак пратэсту супраць таго, што адбываецца ў краіне, адмовіўся падымацца з шахты на паверхню. Пра сваю пастанову Аляксандр абвясціў пасля заканчэння змены а 1.30 ночы, а праз тры гадзіны па яго спусціліся кіраўніцтва і ратавальнікі. «Прасветаў няма ніякіх. Што мне як грамадзяніну можна зрабіць у такой сітуацыі? Я хачу жыць і працаваць у гэтай краіне, не хачу адсюль з'язджаць», - тлумачыць свой учынак Аляксандр Клязовіч, паведамляе tut.by.

- Чарговае забойства маладога хлопца, бессэнсоўныя ў сваёй жорсткасці затрыманні грамадзян на мірных акцыях, выкарыстанне светлашумавых гранат і газу супраць пенсіянераў, пагрозы зброяй і арышты бацькоў на вачах маленькіх дзяцей - гэта ўсё паказвае нізасць і подласць людзей, якія захапілі ўладу ў нашай краіне. Я адмаўляюся сваёй працай спансаваць прадстаўнікоў нелегітымнага рэжыму, што ўважаюць нас за рабоў, якія абавязаныя працаваць на іх за падачкі, - гаворыцца ў заяве Аляксандра Клязовіча, якую распаўсюдзіў тэлеграм-канал страйкаму «Беларуськалію».

У размове з Аляксандр тлумачыць, што «смерць Рамана Бандарэнкі стала кропкай кіпення».

- Мяне гэта справакавала пайсці на такі ўчынак. Але ўвогуле тут кожны дзень нейкіх падстаў дастаткова, каб правакаваць людзей. Сітуацыя не паляпшаецца, толькі пагаршаецца, - кажа Аляксандр. - Я хачу максімальна данесці гэта да людзей, каб людзі звярнулі ўвагу на тое, што адбываецца. Калі пра гэта пачуюць за мяжой, то хацелася б прыцягнуць увагу да нашай краіны.

Са слоў суразмоўцы, усе гэтыя эмоцыі закіпелі ў ім яшчэ ў жніўні, а потым яны «трошкі прытупіліся».

- Перасталі адбывацца нейкія масавыя затрыманні, я думаў, усё наладжваецца, - тлумачыць Аляксандр. - Але потым станавілася ўсё горш, і горш, і горш. Прасветаў няма ніякіх. Што мне як грамадзяніну можна зрабіць у такой сітуацыі? Я палічыў, што магу так. Мне неабыякавая мая будучыня, будучыня маёй краіны, мне важна, дзе буду жыць я і мае дзеці. Я хачу жыць і працаваць у гэтай краіне, не хачу адсюль з'язджаць.

Аляксандр застаўся ў шахце а 1.30 ночы пасля заканчэння сваёй змены. Прыкоўваць сябе кайданкамі ці ланцугом да абсталявання, як рабілі некаторыя ягоныя папярэднікі, не стаў - «не палічыў мэтазгодным».

- Дзесьці праз тры гадзіны да мяне спусцілася кіраўніцтва, горнавыратавальны атрад - чалавек 15. З такой колькасцю чалавек мяне адтуль, вядома ж, паднялі б, - усміхаецца Аляксандр. - Пасля гэтага мне вымералі ціск, праверылі на алкаголь, адвезлі на хуткай дапамозе ў прыёмны пакой і там таксама агледзелі. Калі ўбачылі, што я адэкватны і здаровы, у іх не было ніякіх прычын мяне затрымліваць. Я нічога супрацьзаконнага не ўчыніў.

На думку Аляксандра, пасля гэтага ўчынку з «Беларуськалію» яго звольняць. Працоўны пропуск ўжо заблакаваны. На пытанне аб тым, што ён плануе рабіць далей, Аляксандр адказвае: «Перажываць за краіну».

- Але нешта па магчымасці буду рабіць. Я не гультай, люблю працаваць, досвед ёсць, непітушчы. Думацьму, як быць далей. Шчыра кажучы, я ў гэта ўвязаўся без наогул ніякіх [фінансавых] падушак, за душой ні капейкі. Але ўсё адно з аптымізмам гляджу наперад, не прападу.

Таксама Аляксандр адзначае, што ад ягоных сяброў і сваякоў не было ніякага негатыву з нагоды такой пастановы.

- Ад іх я чуў толькі падтрымку, спачуванне і разуменне, ды і ад кожнага адэкватнага жыхара нашай краіны бачу толькі такія эмоцыі.

За апошнія два з паловай месяцы гэта ўжо чацвёрты выпадак, калі шахцёры «Беларуськалію» на знак пратэсту адмаўляюцца падымацца з шахты. 10 верасня шахцёр «Беларуськалію» Юры Корзун ў шахце прыкаваў сябе кайданкамі да горназдабыўнога абсталявання, а пазней далучыўся да страйкавага камітэту. 21 верасня пасля начной змены адмовіўся падымацца на паверхню да выканання яго патрабаванняў яшчэ адзін работнік - Алег Кудзелка. 15 кастрычніка шахцёр Аляксандр Курбан таксама адмовіўся падымацца на паверхню да выканання патрабаванняў і прыкаваў сябе ланцугом у шахце.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках