19 красавiка 2024, Пятніца, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ укладзе з Moderna кантракт на 160 мільёнаў доз вакцыны

4
ЕЗ укладзе з Moderna кантракт на 160 мільёнаў доз вакцыны
ФОТА: DPA

28 краін атрымаюць яе на роўных умовах.

Кіраўніцтва Еўразвязу дасягнула пагаднення з амерыканскай біятэхналагічнай кампаніяй Moderna аб куплі патэнцыйнай вакцыны ад каранавіруса COVID-19. Пра гэта паведаміла прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у Брусэлі, паведамляе reuters.com (пераклад - korrespondent.net) у аўторак, 24 лістапада.

«Заўтра мы зацвердзім новы кантракт, каб забяспечыць яшчэ адну вакцыну ў нашым партфолія. Гэты кантракт дазволіць нам набыць 160 млн доз вакцын, што вырабляецца кампаніяй Moderna. Згодна з вынікамі даследаванняў, гэта вакцына можа быць надзвычай эфектыўнай супраць карнавіруса», - заявіла Урсула фон дэр Ляен.

З яе слоў, як толькі вакцына давядзе сваю эфектыўнасць і бяспеку, кожная краіна ЕЗ атрымае яе на роўных умовах.

Адзначаецца, што гэта будзе ўжо шосты кантракт Еўракамісіі з вытворцамі патэнцыйных вакцын ад каранавіруса.

Умовы кантракта пакуль невядомыя, але раней Moderna абвясціла, што будзе прадаваць сваю вакцыну коштам ад $25 да $37 за дозу ў залежнасці ад аб'ёмаў закупкі.

Раней стала вядома, што эфектыўнасць вакцыны ад Moderna складае больш за 94%. Яна можа прадухіляць захворванне COVID-19, у тым ліку ў цяжкай форме, сцвярджалі ў кампаніі.

Нагадаем, яшчэ ў жніўні адміністрацыя ЗША ўклала кантракт з Moderna пра закуп 100 млн доз эксперыментальнай вакцыны ад каранавіруса за больш чым $1,5 млрд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках