25 красавiка 2024, Чацвер, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі распавялі пра раннія і амаль непрыкметныя сімптомы каранавіруса

Медыкі распавялі пра раннія і амаль непрыкметныя сімптомы каранавіруса

Яны сустракаюцца ў 60-70% хворых.

Медыкі з універсітэтаў Барселоны і Мурсіі апісалі прыкметы заражэння новым каранавірусам, якія ўзнікаюць на ранняй стадыі захворвання і могуць быць амаль незаўважнымі. Разам з тым, яны назіраюцца ў 60-70% захварэлых, паведамляе Naked science.

Са слоў навукоўцаў, траплянне патагена ў эпітэлій слізістай дыхальных шляхоў і захоп вірусам келіхападобных клетак прыводзіць да парушэння слізістага бар'ера. Праз змяншэнне колькасці муцыну зніжаецца не толькі нюхальная адчувальнасць, але і ўзнікаюць непрыемныя адчуванні ў носе і роце, у тым ліку сухасць.

Варта адзначыць, што праца даследчыкаў апублікаваная на сэрвісе прэпрынтаў і пакуль не прайшла рэцэнзаванне. Навукоўцы даследавалі так званыя назальныя сімптомы ў групе з 35 чалавек, у якую ўвайшлі захварэлыя на COVID-19 рознага полу і ўзросту. Іх вынікі параўналі з кантрольнай групай.

«Сімптомы ацэньвалі па рэакцыі адсутнасці ці прысутнасці. <...> Больш за 68% пацыентаў паведамілі хаця б пра адзін «назальны» сімптом. Клінічная група адчувала «дзіўныя адчуванні ў носе» і празмерную сухасць значна часцей, чым кантрольная (15%). 52% пацыентаў (але толькі 3% з кантрольнай групы) паведамілі аб сімптоме, які яны апісалі як «насавы душ». «Назальныя» сімптомы пераважна спалучаліся з анасміяй (страта нюху) ці гіпасміяй (зніжэнне нюху), а таксама агеўзіяй (поўная страта смакавай функцыі языка) або гіпагеўзіяй (парушэнне смаку) і выяўляліся ў асноўным да або разам з іншымі сімптомамі COVID-19 і прадаўжаліся прыблізна 12 дзён», - заявілі навукоўцы. Пра страту нюху і смаку заяўлялі 85% і 80% заражаных каранавірусам адпаведна.

Навукоўцы мяркуюць, што высновы іх працы важныя, бо апісаныя сімптомы хоць і не смяротныя, але сведчаць пра захворванне. Магчыма, іх варта ўключыць у пратаколы ранняй дыягностыкі COVID-19.

Навукоўцы таксама мяркуюць, што SARS-CoV-2 здольны і наўпрост пашкоджваць рэспіратарны эпітэлій - гэтае пытанне варта вывучыць у будучых работах, каб зразумець, у які момант непрыемныя адчуванні ў носе і ротавай паражніне саступаюць месца іншым, больш сур'ёзным сімптомам каранавіруснай інфекцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках