29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агонія луканомікі на фоне прапаганды

13
Агонія луканомікі на фоне прапаганды

Экспарт нафтапрадуктаў скараціўся ўдвая.

Мінэканомікі Беларусі ў апошнія месяцы адзначае «ўстойлівую тэндэнцыю эканамічнага росту», сказаў міністр Аляксандр Чарвякоў, паведамляе «Радыё Свабода».

«З ліпеня назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя, калі эканоміка расце кожны месяц. Прычым аднаўленне адбываецца не за кошт працы на склад, а ў выніку рэальных продажаў, у тым ліку на экспарт», - прыводзіць словы Чарвякова прэс-служба міністэрства.

Продажы, наадварот, упалі

Паводле статыстыкі Белстата, запасы прамысловай прадукцыі на складах павялічыліся на 5%. За восем месяцаў гэтага года замежнагандлёвае абарачэнне знізілася на 17,7% і склала 43,6 мільярда даляраў. Экспарт з Беларусі ўпаў на 16,4% да 20,6 млрд даляраў.

Экспарт нафтапрадуктаў скараціўся ўдвая

Продаж нафтапрадуктаў за мяжу - стратэгічная галіна для Беларусі. Купляючы адносна танную нафту ў Расеі і перапрацоўваючы яе на беларускіх НПЗ, эканоміка зарабляла на продажы нафтапрадуктаў на Захад.

Але сёлета Беларусь экспартавала нафтапрадуктаў на 1,7 мільярда даляраў за першыя восем месяцаў гэтага года. Гэта ў 2,3 разы менш, чым летась.

Паменшыўся экспарт нафтапрадуктаў у Вялікую Брытанію, Літву і Нідэрланды, яны з'яўляюцца іх асноўнымі пакупнікамі.

Агулам экспарт усёй мінеральнай прадукцыі з Беларусі знізіўся ў 2,2 разы.

А як наконт ВУП?

У студзені-кастрычніку ВУП Беларусі ўпаў на 1,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Многія ІТ-кампаніі задумваюцца аб пераносе свайго бізнэсу ў іншыя краіны. Пры гэтым доля ІТ у валавым унутраным прадукце Беларусі складае 6,5%.

Да ўсяго гэтага варта дадаць дзяржаўную запазычанасць Беларусі. З моманту выбараў яна вырасла на 3,7 млрд рублёў і цяпер складае 56,9 рублёў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках