26 красавiка 2024, Пятніца, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстанскі бізнэсовец Ракішаў мае намер прадаць свой банк у Беларусі

4
Казахстанскі бізнэсовец Ракішаў мае намер прадаць свой банк у Беларусі
КЕНЭС РАКІШАЎ
ФОТА: WIKIPEDIA.ORG

Умовы ўгоды і імя магчымага пакупніка не выдаюцца.

Казахстанскі бізнэсовец Кенэс Ракішаў паведаміў «Інтэрфаксу», што мае намер прадаць налета БТА Банк у Менску.

БТА Банк, некалі адзін з найбуйнейшых банкаў Казахстана, апынуўся ў складанай фінансавай сітуацыі праз махінацыі былых уласнікаў. Некалькі гадоў таму банк здаў банкаўскую ліцэнзію і цяпер фактычна з'яўляецца кампаніяй для кіравання актывамі.

- Мы прынялі для сябе пастанову ўсе даччыныя банкі з ліцэнзіямі прадаць і паступальна да гэтага ідзем. Летась мы прадалі БТА Кіргізія. Сёлета хочам да канца года скончыць угоду па БТА Украіна. І налета, калі ўсё будзе нармальна, стабілізуецца сітуацыя ў Беларусі, мы хочам прадаць БТА Беларусь. Хоць цяпер у нас па БТА Беларусь яшчэ няма пакупніка, вядзем пакуль толькі перамовы, - растлумачыў Ракішаў.

Антыманапольны камітэт Украіны ў панядзелак дазволіў фізічнай асобе - грамадзяніну Беларусі набыць звыш 50% акцый АТ «БТА Банк (Украіна)».

Цяпер Ракішаў чакае дазволу на ўгоду ад Нацыянальнага банка Украіны.

АМКУ не выдае ні імя магчымага пакупніка, ні ўмовы ўгоды.

Раней з'явілася інфармацыя, што ўкраінскі бізнэсовец з беларускім пашпартам Артур Гранц можа набыць банк ва Украіне.

Артур Гранц з'яўляецца ганаровым консулам Конга ў Беларусі. Ягоная галаўная кампанія BF Capital валодае актывамі ў сферы нерухомасці, аграрным бізнэсе, крамамі duty-free ва Украіне, Грузіі, Арменіі і Беларусі. Бізнэсоўца звязваюць з найбуйнейшай у Беларусі сеткай крам ювелірных вырабаў Ziko. BF Capital таксама з'яўляецца адным са спонсараў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках