19 красавiка 2024, Пятніца, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выправадзіць Эйсмант з бандытамі са свайго двара

41
Як выправадзіць Эйсмант з бандытамі са свайго двара

Злачынцы вельмі баяцца быць апазнанымі.

У Менску ўжо некалькі дзён дзейнічаюць групы камунальнікаў - яны пад аховай супрацоўнікаў міліцыі знішчаюць усю пратэстную сімволіку.

Акрамя таго, як вынікае са злітых у сетку перамоў найбліжэйшага атачэння Лукашэнкі, па дварах ездзіць прэс-сакратарка ўзурпатара Наталля Эйсмант са сваёй бандай, куды ўваходзяць кіраўнік ФХБ Дзмітрый Баскаў, спартовец Дзмітрый Шакута ды іншыя персанажы, у большасці сваёй выкрытыя беларусамі.

Жыхары пратэстных двароў кажуць, што камунальнікі часта забараняюць іх здымаць на фота і відэа ў вельмі катэгарычнай форме, і складваецца ўражанне, што яны маюць на гэта права.

The Village Беларусь разабраўся, ці можна паводле закону здымаць камунальнікаў і «неабыякавых грамадзян», якія прыйшлі да вас у двор, зразаюць стужачкі і зафарбоўваюць муралы.

«Калі вы мяркуеце, што вас нельга фатаграфаваць - знайдзіце хоць бы адзін закон, дзе гэта забаронена»

Сяргей Зікрацкі, адвакат

- Мы зыходзім з таго, што гэта публічнае месца. У публічным месцы ў нас можна здымаць. Ёсць 34-ы артыкул Канстытуцыі, якая дае права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Адпаведна, абмежаванне гэтага права можа быць прадугледжана толькі законам. Закона, які б забараняў здымаць у публічных месцах, у нас няма. У нас ёсць абмежаванні на распаўсюд пэўнай інфармацыі - гэта, галоўным чынам, таямніца. Напрыклад, таямніца асабістага жыцця: калі хтосьці палезе да кагосьці ў вокны і стане здымаць - вось гэта будзе забаронена. А ўсё, што адбываецца на дварэ, без праблем здымайце, гэта законна.

Тое, што ў нас супрацоўнікі ЖЭСа раптам сталі службовымі асобамі, якія знаходзяцца пры выкананні, - гэта ноў-хаў. Ніякія яны не службовыя асобы, ні пры якім яны не выкананні. Яны проста працуюць. Сапраўды гэтак жа, як будаўнікі працуюць, ці як дворнікі падмятаюць вуліцы, ці як кіроўцы аўтобусаў возяць пасажыраў. Гэта звычайныя працаўнікі, яны не службовыя асобы.

Казкі пра службовых асоб пры выкананні былі і раней, з боку супрацоўнікаў міліцыі. Калі вы лічыце, што вас нельга фатаграфаваць - знайдзіце хоць бы адзін закон, дзе гэта забаронена. Да таго часу, пакуль няма закона, які забараняе здымаць канкрэтных асоб у канкрэтным месцы, іх можна фатаграфаваць, паколькі Канстытуцыя нам гэта дазваляе.

Гэта ж тычыцца і тэрыторыі, напрыклад, таварыства ўласнікаў. Гэта не прыватная тэрыторыя. Можна казаць, што гэта закрытая тэрыторыя, куды ёсць пэўны доступ у жыхароў - дапусцім, праз брамку. Але незалежна ад гэтага ніякіх абмежаванняў фатаграфавання на гэтай закрытай тэрыторыі няма, бо ўсё адно гэта публічнае месца, месца, дзе можа свабодна знаходзіцца вялікая колькасць грамадзян - як чальцы таварыства ўласнікаў, так і тыя, хто да іх прыйшлі. Дваровыя тэрыторыі - не прыватная ўласнасць, незалежна ад таго, ЖЭС там ці таварыства ўласнікаў. Гэта не прыватная тэрыторыя жылога дома, які належыць канкрэтнай сям'і, якая паставіла двухметровыя парканы і хоча, каб выконвалася іх прыватнасць. У гэтым выпадку мы б казалі, што гэта прыватная ўласнасць, прыватнае жыццё.

Няма і ніякага размежавання па тыпу здымкі: можна рабіць і фота, і відэа, і аудыязапісы. Гэта публічнае месца, я выходжу ў яго і разумею, што тут мяне можа ўбачыць кожны, і кожны можа мяне фатаграфаваць, здымаць на відэа, запісваць аўдыё.

Якія менавіта законы дазваляюць здымаць і камунальнікаў, і «неабыякавых грамадзян»

Сітуацыя:

У двор прыйшлі камунальнікі і міліцыянты. Камунальнікі зафарбоўваюць мура, а міліцыянты іх ахоўваюць. Каго з іх можна здымаць?

Як патлумачыў адвакат Сяргей Зікрацкі, камунальнікі не лічацца службовымі асобамі. Таксама яны не з'яўляюцца дзяржаўнымі службоўцамі пры выкананні службовых абавязкаў, нягледзячы на тое, што працуюць на дзяржаўнай працы. Яны - звычайныя працаўнікі дзяржаўнай арганізацыі, а міліцыянты - супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Закон не забараняе здымаць ні тых, ні іншых, і нават наадварот: падкрэслівае, што дзейнасць праваахоўнікаў і дзяржорганаў - адкрытая і галосная для грамадзян і СМІ, калі толькі гаворка не ідзе пра дзяржаўныя сакрэты.

Па-першае, права здымаць рэйды камунальнікаў беларусам гарантуе Канстытуцыя (артыкул 34):

Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя.

Дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, службовыя асобы абавязаны даць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы.

Карыстанне інфармацыяй можа быць абмежавана заканадаўствам у мэтах абароны гонару, годнасці, асабістага і сямейнага жыцця грамадзян і поўнага ажыццяўлення імі сваіх правоў.

Камунальныя прадпрыемствы не належаць да дзяржаўных органаў, але адміністрацыі раёнаў, якія прызначаныя адказнымі за зачыстку двароў, - так. Але нават гэта сітуацыю не змяняе і не пазбаўляе вас права здымаць гэтых людзей. Калі раптам чалавек, зрывае плакат, вам скажа, што ён - прадстаўнік дзяржоргана і таму здымаць яго нельга, вы працягвайце ўпэўнена рабіць сваю справу, можна пры гэтым прыгаворваць словы з артыкула 16 Закона Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі:

Не можа быць абмежаваны доступ да інфармацыі, распаўсюджвання і (або) прадастаўлення інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў.

Супрацоўнікаў міліцыі з прагрэсавальнай бояззю відэакамер таксама можна здымаць. Гэта дазваляе Закон «Аб органах унутраных спраў»:

Дзейнасць органаў унутраных спраў з'яўляецца галоснай, адкрытай для грамадзян і сродкаў масавай інфармацыі ў той меры, у якой гэта не супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб абароне дзяржаўных сакрэтаў і таямніцы, якая ахоўваецца законам.

Органы ўнутраных спраў у парадку i межах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, інфармуюць дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі, грамадзян аб стане грамадскага парадку і мерах для яго забеспячэння.

Але ў выпадку з міліцыянтамі ўсё не так адназначна і проста. Як «Закон аб масавых мерапрыемствах» фактычна касуе канстытуцыйнае права беларусаў на мірныя сходы, так і ПВКоАП РБ абмяжоўвае магчымасці беларусаў з камерай, накіраванай на міліцыянтаў. У артыкуле 10.4 гаворыцца:

Паводле пастановы службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, а таксама паводле хадайніцтва ўдзельнікаў адміністрацыйнага працэсу могуць прымяняцца гука- і відэазапіс, кіна- і фотаздымка. Аб выкарыстанні тэхнічных сродкаў робіцца адзнака ў пратаколе працэсуальнага дзеяння альбо ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Гэта значыць, што калі ў дачыненні да вас ужо пачаты адміністрацыйны працэс, трэба вусна або пісьмова выказаць жаданне на здымку або на аўдыёзапіс размовы. Закон пакідае за сілавікамі права вам адмовіць.

Выснова:

Камунальнікі не маюць права забараняць вам іх здымаць. Беларусы, звычайныя грамадзяне і журналісты, могуць весці фота- і відэаздымку без дазволу. Міліцыянтаў, якія ахоўваюць камунальнікаў, таксама можна здымаць без дазволу, праўда, да таго часу, пакуль вашы з імі дачынення не зайшлі занадта далёка - да адміністрацыйнага працэсу.

Сітуацыя:

Ў двор прыйшлі «неабыякавыя грамадзяне» - людзі ў звычайным адзенні, у масках і башлыках. У некаторых з іх адгадваецца погляд Наталлі Эйсмант і красоўкі Баскава. Магчыма, ад іх пахне «Масандрай». Яны пачынаюць зразаць стужачкі і зафарбоўваць надпіс «3%» на «Табакерцы». Іх можна здымаць?

«Неабыякавыя грамадзяне» могуць вам сказаць, што вы не маеце права іх здымаць, таму што яны - прыватная асобы і гэта іх прыватнае жыццё. Але гэта не так. Артыкул 18 Закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» сапраўды забараняе збіраць інфармацыю аб прыватным жыцці грамадзян: «Збор, апрацоўка, захоўванне інфармацыі аб прыватным жыцці фізічнай асобы і персанальных звестак, а таксама карыстанне імі ажыццяўляецца са згоды фізічнай асобы, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі». У беларускім заканадаўстве няма дакладнага вызначэння, што такое прыватнае жыццё, і ў юрыдычнай практыцы часам яго трактуюць вельмі шырока, накшталт: «прыватнае жыццё - гэта ўсё, што грамадзянін лічыць за сваё прыватнае жыццё». Але юрыст Зікрацкі звяртае ўвагу, што двор - гэта не прыватная тэрыторыя, а публічная. А значыць і «хобі», якімі «неабыякавыя грамадзяне» займаюцца на гэтай тэрыторыі не лічацца прыватным жыццём.

У Законе аб СМІ ёсць таксама артыкул 40, які абавязвае не публікаваць фота і відэа фiзiчнай асобы без яе згоды, калі толькі не прынятыя захады «супраць магчымай iдэнтыфiкацыi гэтай асобы староннімі асобамі». Але аб выкананні гэтага патрабавання «неабыякавыя грамадзяне» клапоцяцца самастойна - хаваюць твар за аб'ёмнай маскай, а галаву - пад башлыком. Праўда, у некаторых выпадках гэта іх не ратуе.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках