28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Лукашэнка наламаў дроў і не ведае, што рабіць далей

34
Леанід Заіка: Лукашэнка наламаў дроў і не ведае, што рабіць далей
ЛЕАНІД ЗАІКА
ФОТА: ONLINER.BY

Узурпатар апынуўся ў вельмі складанай сітуацыі.

У аўторак 24 лістапада Надзея Ермакова паведаміла, што асноўныя акцыянеры «Белгазпрамбанка» («Газпрам» і «Газпрамбанк») распачалі фармаванне новага складу ўправы беларускага філіяла і падаўжэнне працы часовай адміністрацыі не плануецца.

Раней паведамлялася, што пасля прыходу сілавікоў «Газпрам» пакінуў у «Белгазпрамбанку» крыху больш за 1 млн даляраў. Нацбанк Беларусі быў вымушаны выдаць крэдыт на 400 мільёнаў беларускіх рублёў, каб банк змог працягнуць працу.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка ў каментары udf.by адзначыў, што Лукашэнка знаходзіцца ў разгубленасці.

«Думаю, Лукашэнка цяпер не зусім разумее, навошта ён наогул надумаў гэты банк чапаць. Да таго ж у «Белгазпрамбанку» нечакана выявілася тры мільёны даляраў грошыкаў жонкі намеснік міністра фінансаў Расеі. Вельмі непрыемная сітуацыя, якая сапсавала стасункі з расейцамі», - сказаў Заіка.

На ягоную думку, беларускія ўлады не могуць улавіць далейшых намераў расейскіх акцыянераў банка.

«Лукашэнка наламаў дроў, цяпер не ведае, што рабіць далей. Цікава будзе паглядзець, як беларускія ўлады будуць выкручвацца», - мяркуе Заіка.

Ці ёсць будучыня ў «Белгазпрамбанка»?

«Думаю, гэты банк у Беларусі цяпер буде нікому не патрэбны. Для расейцаў гэта дробязь, а для беларускіх уладаў будзе занадта цяжка падтрымліваць яго на плаве», - мяркуе Заіка.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках