Андрэй Пянткоўскі: Улада Пуціна прыкметна слабее
8- 25.11.2020, 10:35
- 24,212
Гэтую інфармацыю пацвярджаюць шматлікія крыніцы.
«Я ўвесь час стараўся пазбягаць канспіратыўных тэорый і ацэнак, звязаных са здароўем Пуціна. Але ёсць аб'ектыўныя рэчы. Напрыклад, ён паўгода сядзіць у бункеры, назіраюцца дзіўныя парадоксы ў яго паводзінах», - піша расейскі палітычны аглядальнік Андрэй Пянткоўскі.
«Апошнім часам мне ўдалося перагаварыць з многімі інсайдэрамі, яны пацвярджаюць: сапраўды ідзе тэндэнцыя паслаблення рэальнай улады Пуціна. І не таму, што яму кінуты выклік і нейкія людзі з яго атачэння прапануюць іншую праграму.
А проста чыста фізічна - чалавеку са слабым здароўем і псіхічным станам, які знаходзіцца ў бункеры, вельмі цяжка эфектыўна кіраваць такой вялікай дзяржавай і кантраляваць усе працэсы. Так што гэтая тэндэнцыя сапраўды аб'ектыўная», - рэзюмуе Андрэй Пянткоўскі.