23 красавiка 2024, aўторак, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Момант, калі аўтамабіль на плошчы Перамогі вылецеў проста да манумента, трапіў на відэа

8
Момант, калі аўтамабіль на плошчы Перамогі вылецеў проста да манумента, трапіў на відэа

Аўтамабіль перакуліўся і загарэўся.

Аўтамабіль «Таёта», якім кіраваў 33-гадовага жыхара Барысава ледзь не пратараніў манумент на плошчы Перамогі ў Менску ўвечары 24 лістапада, піша сайт naviny.by.

На запісах з камер назірання, апублікаваных ДАІ МУС, відаць, як аўто на вялікай хуткасці заязджае на плошчу па прамой з боку цырка, праязджае міма людзей, якія шпацырвалі там і вечнага агню, затым заязджае на прыступкі манумента, загараецца і, перакульваецца ў паветры, падае на супрацьлеглым баку кола.

Кіроўца шпіталізаваны. Тое, што здарылася ён патлумачыць не змог. «Мужчына больш за 40 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці ДАІ. Да яго выкарыстоўваліся розныя меры адміністрацыйнага ўздзеяння, у тым ліку пазбаўлялі права кіравання транспартным сродкам за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення», - паведамляе МУС.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках