19 красавiка 2024, Пятніца, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Таракан» у сваім бункеры забыўся, што Масква яго цалкам не падтрымлівае

28
«Таракан» у сваім бункеры забыўся, што Масква яго цалкам не падтрымлівае
ФОТА: ТАСС

Расейскі палітолаг пракаментаваў трызненне ўзурпатара.

Расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі заявіў, што Аляксандр Лукашэнка зноў змяніў рыторыку.

- Спачатку ён падчас выступу на заводзе «Гомсельмаш», заявіў, што ён катэгарычна супраць прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў расейскім капіталам, прычым зрабіў гэта, як заўсёды, у даволі нахабнай манеры, - сказаў Бялкоўскі ў эфіры «Эха Москвы». - А потым яшчэ і анансаваў падвышэнне тарыфаў на перапампоўванне нафты праз Беларусь.

Гэта значыць, Лукашэнка, мабыць, незадаволены тым, як Масква яго падтрымлівае. Ён, напэўна, закапаўшыся там у сваім Палацы Незалежнасці, у рэзідэнцыі ў Драздах і гэтак далей, у той сваёй паралельнай альтэрнатыўнай рэальнасці, у якой ён жыве ўжо дастаткова даўно, у тым самым ментальным бункеры, дзе ён знаходзіцца, забыўся, што Масква яго цалкам не падтрымлівае.

Не. Масква яго падтрымлівае толькі ў тым сэнсе, што Уладзімір Пуцін не хоча перамогі рэвалюцыі і не хоча, каб прэзідэнтам стала Святлана Ціханоўская, якая ў ягонай свядомасці цалкам асацыюецца з Захадам, са Злучанымі Штатамі Амерыкі і, адпаведна, з Польшчай і Літвой...Ён хоча нейкага кампраміснага сцэнару, пры якім Лукашэнка б сышоў і саступіў дарогу новаму пакаленню палітыкаў...

Лукашэнка разумее небяспеку менавіта такога сцэнару, бо ён цалкам рэалістычны і магчымы. Менавіта таму раптам нечакана вылілася гісторыя пра тое, што нага расейскага капіталу не павінна ступіць на беларускую зямлю. Але тым самым ён усё больш заганяе сябе ў пастку.

На думку Бялкоўскага, 2021 год стане апошнім у палітычнай кар'еры ўзурпатара.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках