20 красавiка 2024, Субота, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША падрыхтавалі санкцыі супраць «Раскосмасу», «Расатама», авіяпрама і Мінабароны РФ

11
ЗША падрыхтавалі санкцыі супраць «Раскосмасу», «Расатама», авіяпрама і Мінабароны РФ

Такія абмежавальныя захады могуць быць ужытыя ўпершыню.

ЗША падрыхтавалі новы санкцыйны спіс Расеі, у які будзе ўключана больш за 30 дзяржаўных кампаній, устаноў і структур.

Расейскія арганізацыі патрапяць пад абмежавальныя захады ў рамках санкцыйнага пакета, накіраванага супраць Кітая, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на яшчэ не апублікаваны праект дакумента.

Пад санкцыямі можа апынуцца непасрэдна Мінабароны РФ, а таксама «дочкі» «Расатама» і «Раскосмасу».

Гаворка пра два інстытуты, якія ўваходзяць у лік вядучых арганізацый ядзернага зброевага комплексу «Расатама», а таксама дзве арганізацыі «Раскосмасу» - навуковы інстытут і вытворцу ракетна-касмічнай тэхнікі.

Упершыню пад амерыканскія абмежавальныя захады могуць патрапіць ключавыя прадпрыемствы грамадзянскага авіябудавання - у тым ліку вытворцы гелікаптэраў і авіярухавікоў, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі авіяцыйных матэрыялаў і сістэм арганізацыі паветранага руху.

Са слоў крыніцы агенцтва, знаёмага з сітуацыяй, калі санкцыі зацвердзяць, амерыканскім кампаніям спатрэбіцца атрыманне спецыяльнай ліцэнзіі для прадаўжэння ўсякіх кантактаў з расейскімі прадпрыемствамі.

Замкне санкцыйны спіс адзін з ФГУП, звязаных з адміністрацыяй прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, а таксама экспэртна-крыміналістычны цэнтр ГУУС Ніжагародскай вобласці.

Раней ніводнае з прадпрыемстваў атамнай галіны не падпадала пад заходнія санкцыі, роўна як і «Раскосмас» са сваімі даччынымі структурамі. Адзіным абмежаваннем, якое было ўведзенае ЗША, стала забарона з 1 студзеня 2023 года выкарыстоўваць расейскія ракеты для запуску спадарожнікаў у інтарэсах Пентагона.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках