17 студзеня 2021, Нядзеля, 11:50
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва хоча забяспечыць выплату шкоды і кампенсацыі ў выпадку аварыі на БелАЭС

7
Літва хоча забяспечыць выплату шкоды і кампенсацыі ў выпадку аварыі на БелАЭС
ФОТА: GLOBAL LOOK PRESS/CHROMORANGE/BILDERBOX

Літва мае намер ратыфікаваць Канвенцыю аб дадатковай кампенсацыі за ядзерную шкоду.

Літва хацела б забяспечыць належныя выплаты шкоды і адпаведныя кампенсацыі ў выпадку аварый на Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы, паблізу літоўскай мяжы. Павысіць абавязацельствы давядзецца і самой Літве, якая закрывае Ігналінскую АЭС (ІАЭС), паведамляе delfi.lt.

Урад у сераду зацвердзіў падрыхтаваныя Міністэрствам эзмены ў заканадаўстве, якімі прапануецца ратыфікаваць міжнародныя дамовы - пратакол да Венскай канвенцыі і Канвенцыю аб дадатковай кампенсацыі за ядзерную шкоду. Канчатковыя пастановы прыме Сейм Літвы.

Літва толькі падпісала, але не ратыфікавала гэты пратакол. Латвія, Польшча і Беларусь далучыліся да яго.

«Пасля ратыфікацыі гэтага пратаколу ўмацуюцца магчымасці Літвы запатрабаваць кампенсацыю шкоды і адначасова атрымаць больш высокую кампенсацыю ад Беларусі, калі на БелАЭС адбудзецца ядзерная аварыя», - адзначыла BNS Мінэнэргетыкі Літвы.

У міністэрстве таксама адзначылі, што Літва і Беларусь цяпер знаходзяцца «ў розных рэжымах Венскай канвенцыі», іх гарантыі неаднолькавыя, таму, з улікам выняткаў у пратаколе, цалкам магчыма, што ў выпадку аварыі на БелАЭС Беларусь зможа імі скарыстацца і не кампенсаваць жыхарам Літвы шкоду або кампенсаваць яе ў меншай ступені, чым іншым краінам.

Пасля ратыфікацыі пратакола грамадзянская адказнасць Беларусі і Літвы за ядзерную шкоду зраўняецца.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».