20 красавiка 2024, Субота, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Японіі дадуць грамадзянам грошы на куплю электрамабіляў

2
Улады Японіі дадуць грамадзянам грошы на куплю электрамабіляў
ФОТА: KIM KYUNG-HOON/REUTERS

Цяпер японскія ўлады вылучаюць 400 тысяч ен на куплю электракараў.

Улады Японіі плануюць даваць грамадзянам удвая больш грошай на куплю электрамабіля, піша выданне NHK World Japan.

Цяпер улады вылучаюць 400 тысяч ен (блізу 3,8 тысячы даляраў). Аднак ужо налета яны хочуць павялічыць выплаты ўдвая (да 7,6 тысячы даляраў). Для падсілкавання акумулятара павінны выкарыстоўвацца аднаўляльныя віды энэргіі - напрыклад, дом або офіс, абсталяваныя сонечнымі батарэямі, што генеруюць энэргію.

Як адзначае выданне, аднаўляльныя віды энэргіі ў прыватных дамах каштуюць столькі ж (ці на 20-30 адсоткаў даражэй), чым традыцыйныя. Мера закліканая стымуляваць у тым ліку ўкараненне экалагічна чыстых відаў энэргіі. Летась у краіне было прададзена блізу 20 тысяч электрамабіляў.

Раней стала вядома, што ўлады Францыі будуць даплачваць па тысячы еўра пакупнікам патрыманых электракараў на тэрыторыі краіны. Субсідыя на новыя электрамабілі цяпер складае сем тысяч еўраў. Краіна ставіць мэту прадаць 100 тысяч электракараў сёлета.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках