28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі рынак працы адкрываецца для беларусаў

5
Польскі рынак працы адкрываецца для беларусаў

З гуманітарнай візай больш не трэба будзе звяртацца па дазвол на працу.

Усяго праз тыдзень набудуць моц правілы, якія значна палегчаць прафесійны старт у Польшчы для спецыялістаў з Беларусі. З 1 снежня павінна быць апублікаваная (і ўвайсці ў дзеянне) папраўка да пастановы міністра развіцця, працы і тэхналогій, якая вызваляе ад абавязку атрымліваць дазвол на працу беларусам, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе гуманітарных віз, лекараў і медсясцёр, а таксама беларускіх IT-спецыялістаў, якія прыязджаюць у Польшчу ў рамках праграмы Poland Business Harbour, паведамляе «Rzeczpospolita» (пераклад - «Радыё Свабода»).

Распараджэнне будзе дапоўнена абноўленым законам аб іншаземцах, які ўваходзіць у дзеянне ў пачатку снежня і які скасаваў забарону на працу для замежнікаў з так званымі гуманітарнымі візамі.

Польшча чакае лекараў

Апошнім часам беларусы ахвотна карысталіся гуманітарнымі візамі: паводле звестак Міністэрства развіцця, да канца сёлета было выдадзена блізу 1,9 тысячы такіх віз, якія, аднак, не давалі права працаваць у Польшчы. З 1 снежня гэтая забарона будзе скасаваная. Спецыялісты мяркуюць, што новыя правілы значна паскораць прафесійны старт імігрантаў з Беларусі.

Пастанова міністэрства прадугледжвае вызваленне ад неабходнасці атрымліваць дазвол на працу таксама для лекараў і медсясцёр, але ў выпадку медыкаў яшчэ большым бар'ерам можа стаць працяглая працэдура настрыфікацыі дыпломаў.

Льготы пры працаўладкаванні лекараў з-за межаў ЕЗ, асабліва з Беларусі і Украіны, увядзе таксама ў снежні т. зв. «Кавідны акт», які дазволіць ім пачаць працу са згоды міністра аховы здароўя без поўнага прызнання дыпломаў на гэта разлічваюць многія кіраўнікі польскіх бальніц.

Патэнцыял у IT

Томаш Багдзевіч, генеральны дырэктар Агенцтва занятасці «Gremi Personal», сцвярджае, што з пачатку масавых пратэстаў у Беларусі назіраецца відавочны рост цікавасці да працаўладкавання ў Польшчы. За апошні месяц колькасць зваротаў павялічылася прыблізна ў дзесяць разоў, кажа ён.

На гэты момант 20 адсоткаў заяўнікаў маюць гуманітарныя візы, і гэта колькасць пастаянна расце. Беларусы, якія прыязджаюць на працу ў Польшчу, у асноўным добра валодаюць польскай мовай, у многіх з іх таксама ёсць карта паляка.

Часцей за ўсё іх набіраюць у сферу паслуг, харчовую і лагістычную прамысловасць, але спецыялісты адзначаюць патэнцыял і ў такіх галінах, як прамысловая вытворчасць і IT.

Гэты патэнцыял будзе прасцей выкарыстоўваць дзякуючы новым правілам. Яны павінны стаць стымулам для беларускіх IT-спецыялістаў і прадпрымальнікаў, якія могуць прыехаць у Польшчу з верасня ў рамках праграмы Poland Business Harbour.

Да канца кастрычніка блізу 1,3 тысячы такіх людзей атрымалі польскія візы, якія, аднак, не вызвалялі іх ад падачы заявы на дазвол на працу. Цяпер гэты бар'ер знікне для беларускіх IT-спецыялістаў, якія ўсё часцей падаюць заяўкі на працаўладкаванне ў Польшчы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках