28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данія накіравала ліст гендырэктару ЮНЕСКА з нагоды сітуацыі ў Беларусі

1
Данія накіравала ліст гендырэктару ЮНЕСКА з нагоды сітуацыі ў Беларусі

Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў заступіўся за калег з Беларусі.

Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Могенс Бліхер-Б’ерэгард распавёў у ЮНЕСКА пра рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх журналістаў. На сваёй старонцы ў Facebook ён паведаміў, што агучыў факты ціску на СМІ на пасяджэнні рады Міжнароднай праграмы развіцця камунікацыі (IPDC) ЮНЕСКА.

Прэзідэнт ЕФЖ заявіў, што Данія занепакоеная паслявыбарчымі падзеямі ў Беларусі, сярод якіх - ціск на журналістаў і іншых мірных грамадзян і агучыў дакументальна пацверджаныя звесткі, якія на сённяшні дзень мае федэрацыя:

- 363 адвольных затрыманняў журналістаў,

- 22 журналісты ў гэты момант знаходзяцца за кратамі,

- больш за 60 выпадкаў ужывання гвалту супраць журналістаў.

«Журналістаў затрымлівалі, дэпартавалі, пазбаўлялі акрэдытацыі. У адпаведнасці з мандатам ЮНЕСКА журналістам і іншым прадстаўнікам СМІ неабходна мець магчымасць рабіць сваю працу без ціску, пераследу і рэпрэсій», - заявіў ён.

Данія накіравала ліст Генэральнаму дырэктару ЮНЕСКА з нагоды сітуацыі ў Беларусі, паведаміў прэзідэнт ЕФЖ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках