19 красавiка 2024, Пятніца, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Усе беларускія журналісты павінны неадкладна выйсці на свабоду

9
Дзярждэп ЗША: Усе беларускія журналісты павінны неадкладна выйсці на свабоду

Ад уладаў запатрабавалі выканаць гэта без якіх-небудзь умоваў.

Дзярждэпартамент ЗША заклікаў беларускія ўлады "паважаць свабоду СМІ", а таксама "неадкладна і без якіх-небудзь умоў" адпусціць затрыманых у краіне журналістаў.

"ЗША заклікаюць беларускія ўлады паважаць свабоду СМІ і спыніць запалохванне і пераслед журналістаў, яны павінны неадкладна і без якіх-небудзь умоў вызваліць тых, хто быў затрыманы выключна за выкананне свайго прафесійнага абавязку", - напісаў у Twitter намеснік кіраўніка прэс-службы Дзярждэпартамента Злучаных Штатаў Кейл Браўн, піша afn.by.

24 лістапада Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) паведамляла, што з дня выбараў прэзідэнта прадстаўнікоў СМІ затрымлівалі 363 разы. З падлікаў асацыяцыі, 77 журналістаў падпалі пад адміністрацыйны арышт, 12 журналістаў знаходзяцца ў ізалятарах часовага ўтрымання паводле адміністрацыйных або крымінальных справаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках