23 красавiка 2024, aўторак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп памілаваў былога дарадцу, які хлусіў у Белым доме пра кантакты з РФ

4
Трамп памілаваў былога дарадцу, які хлусіў у Белым доме пра кантакты з РФ

Генерал Майкл Флін атрымаў памілаванне Напярэдадні Дня падзякі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп памілаваў свайго былога дарадцу ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Майкла Фліна, які двойчы прызнаваў сваю віну ў хлусні перад ФБР пры расследаванні ўмяшання Расеі ў прэзідэнцкія выбары 2016 года.

Трамп абвясціў пра сваю пастанову ў Twitter.

"Для мяне вялікі гонар паведаміць, што генерал Майкл Т. Флін атрымаў поўнае памілаванне. Віншую Майкла Фліна і яго выдатную сям'ю, я ведаю, што ў вас цяпер будзе сапраўды фантастычны Дзень падзякі", - напісаў Трамп.

Генерал войска ў адстаўцы Флін прызнаў сваю віну ў хлусні ФБР адносна ўзаемадзеяння з паслом Расеі ў ЗША за некалькі тыдняў да інаўгурацыі Трампа ў студзені 2017 года.

З тых часоў ён спрабаваў адклікаць заяву аб прызнанні віны, аргументуючы гэта тым, што пракуроры парушылі ягоныя правы і падманам прымусілі ўкласці пагадненне аб прызнанні. Вынясенне прысуду некалькі разоў адкладалася і Флін так і не быў асуджаны, нагадвае Reuters.

Флін быў першым дарадцам Трампа ў пытаннях нацыянальнай бяспекі, але прэзідэнт звольніў яго ўсяго праз 24 дні за хлусню віцэ-прэзідэнту Майку Пэнсу.

Флін быў адным з некалькіх былых памочнікаў Трампа, якія прызналі сваю віну ці былі асуджаныя ў рамках судовага расследавання былога спецыяльнага дарадцы Робэрта Мюлера аб умяшанні Масквы ў выбары ў ЗША 2016 года. Расея адмаўляла ўмяшанне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках