19 красавiка 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Час цікае

27
Час цікае

Лукашэнка пастаўлены на лічыльнік.

Усё таемнае становіцца відавочным. Сяргей Лаўроў дастаў з-пад стала дамоўленасці ў Сочы, якія былі дасягнутыя паміж Пуціным і Лукашэнкам. Менавіта таму твар Лукашэнкі быў такім сумным падчас «прывітанняў ад Уладзіміра Уладзіміравіча». Такія пытанні прынята развязваць кулуарна, піша Telegram-канал «Нік і Майк».

Крэмль доўга трываў, але Лукашэнка не зрабіў нічога з таго, што абяцаў. Прыйшоў час прымушаць Лукашэнку публічна. І, здаецца, гэта толькі пачатак.

Такім чынам, што гэта за сочынскія дамоўленасці, пра якія казаў Лаўроў. Нік зазірнуў адным вокам у сакрэтную тэчку расейскага міністра:

- канстытуцыйная рэформа да канца года, якая прадугледжвае пераход да парламенцкай рэспублікі;

- новыя выбары без Лукашэнкі, якія павінны адбыцца да вясны наступнага года;

- вызваленне Бабарыкі, на якога робіць стаўку Расея як кандыдата, які зможа забяспечыць баланс інтарэсаў.

Цяпер усё, як у Ільфа і Пятрова.

- Раніцай грошы - увечары крэслы.

- А можна, спачатку крэслы, а потым грошы?

- Можна, але грошы наперад.

Лукашэнка пастаўлены на лічыльнік. Час цікае. 10, 9, 8...

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках